“Бацькаўшчына”, 1956 год. К.Рамановіч піша:
“Ня маючы мандату, Броўка ня быў на 20-ым зьезьдзе, але сваім прадажным сэрцам зразумеў прамову Хрушчова на закрытым паседжаньні. Чырвоны камэльён ужо мяняе сваю ахварбоўку: ён цяпер сьпявае аб ленінскай дружбе, аб ленінскім законе, выцягвае з маўзалею спарахнелы труп Леніна і зь ім крочыць наперад да камунізму… Ягонае імя ў паэме мы сустракаем аж трыццаць разоў, пры гэтым Сталіна няма і на ўспаміне, як быццам ён ня існаваў”.
“Знамя юности”, 1966 год. Пра пачатак навучальнага году ў сыстэме камсамольскай палітасьветы:
“Задача камсамольскай палітасьветы ня толькі ў тым, каб даць слухачам нейкую суму ведаў, так сказаць, папоўніць багаж розуму. Бо сустракаюцца часам людзі адукаваныя, якія добра разьбіраюцца ў пытаньнях тэорыі, аднак веды іхныя ляжаць мёртвым грузам. Такі чалавек насамрэч падобны на сасуд, што напоўнены фактамі, а не на паходню, якая асьвятляе і сабе, і іншым шлях да пошуку, творчасьці”.
“Свабода”, 1996 год:
“На прэс-канферэнцыі ў мінулую пятніцу старшыня Канстытуцыйнага суда В.Ціхіня заявіў, што калі будзе прыняты прэзыдэнцкі праект канстытуцыі, то Беларусь ператворыцца “у другое Гаіці ў цэнтры Еўропы”. Прэзыдэнцкі праект асноўнага закона фактычна ўстанаўлівае дыктатуру адной асобы з імператарскімі паўнамоцтвамі; грамадзяне не атрымліваюць ніякіх дадатковых правоў, а Лукашэнка бярэ сабе больш улады, чым нават мае прэзыдэнт Расіі, лічыць Валерый Ціхіня”.