Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Найстарэйшай жанчынай у Еўропе з’яўляецца Юзэфа Станкевіч, якая мае 135 гадоў” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 28 верасьня.

“Звязда”, 1926 год:

“Ад 1 кастрычніка пачынаюць курсаваць штодзённыя хуткія цягнікі прамога злучэньня Уладзівасток—Парыж праз Маскву—Менск—Варшаву—Бэрлін. З гэтым цягніком па аўторках і суботах будуць адпраўляцца праз Менск вагоны прамога злучэньня Стоўбцы—Манчжурыя і па чацьвяргах Стоўбцы—Уладзівасток… Штодзённыя хуткія цягнікі адыходзяць з Менску у 1 г.40 хв. уначы пасьля 20-хвіліннай стаянкі”.

“Рабочий”, 1936 год:

“Калгаснік сельска-гаспадарчай арцелі “Чырвоны маяк”, Глускага раёну, Ціхан Радзько пасеяў сёлета ўвесну на ўчастку ў 9 кв. мэтраў зямлі 200 грамаў сямян рысу. У якасьці ўгнаеньня тав.Радзько ўжыў навозную жыжу. Нягледзячы на сухое лета, Ціхан Радзько сабраў са свайго ўчастку 3 кгр. 400 грамаў рысу. Ціхан Радзько прыйшоў да высновы, што і ў Савецкай Беларусі, пры належным доглядзе, можна атрымаць ня менш за 20 цэнтнэраў рысу з гэктару”.

“Ніва”, 1956 год:

“Найстарэйшай жанчынай у Еўропе з’яўляецца Юзэфа Станкевіч, якая мае 135 гадоў і пражывае ў вёсцы Мясткув Стары, Гарволінскага павета. Яна ніколі не хварэла, не была ў доктара, мае яшчэ добры слух і не патрабуе акуляраў. Польская ўлада паклапацілася аб ёй: Станкевіч атрымлівае 850 злотых рэнты ў месяц”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG