“Сялянская ніва”, 1926 год. Вестка з Латвіі:
“На хутары Вяршыны, Пасінскае вол., жыве 14-цёх годні хлапец Мацюшэнак, які з ранніх год выявіў сваю надзвычайную здольнасьць да маляваньня. Мацюшэнак вучыўся ўсяго два гады ў Шылаўскай беларускай пачатковай школе… Час ад часу малады самародак кідае саху і бярэцца за малюнкі, каб здаволіць сваё імкненьне да мастацтва. Усе, хто бачыў працы маладога мастака, а іх ужо шмат, зьдзівяць яго таленавітасьці. Ня шкодзіла-бы ўсім беларускім культурна-асьветным арганізацыям стварыць фонд памогі незаможным культурным беларускім працаўнікам”.
“ЛіМ”, 1936 год. Падаецца рэзалюцыя сходу пісьменьнікаў Беларусі:
“Прыгавор Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР па справе трацкісцка-зіноўеўскай фашысцкай банды забойцаў і шпіёнаў вынесены. Меч пролетарскай дыктатуры абрушыўся на галовы ашалелых забойцаў, страціўшых чалавечае аблічча ў сваёй звярынай нянавісці да партыі большэвікоў, да соцыялізма, да советскага народу, да нашага роднага Сталіна… Усё, што ёсць культурнага і чэснага ў чалавецтве, разам з советскім народам з палёгкаю ўздыхне, даведаўшыся аб тым, што банда фашысцкай контррэвалюцыі знішчана”.
“Ніва”, 1966 год. Нехта Георгі Валкавыцкі публікуе “Дарожны дзёньнік”:
“А дарога – сапраўды характэрная. Бо на працягу дзесятка кілометраў ідзе дарожнае будаўніцтва. Старую, вузкую, трактавую дарогу замяняе шырокае сучаснае шасэ, якое пасуе да шырокіх калгасных ніў. На дарозе – пара цыганоў. Гэта значыць, што непадалеч Мір. Неўзабаве праязджаем ля сцен Мірскага замка, які пабудаваны ў XVI стагоддзі ад татара-мангол. Апрача замкавых сцен, цыганская “сталіца” нічым не звяртае на сябе ўвагу. Гэта папросту вялікая вёска”.