“Беларуская крыніца”, 1926 год. Паведамленьне з СССР:
“Зусім праўдападобныя весткі аб імкненнях Украіны да поўнага адлучэння ад Масквы. Украінскі ЦІК, у большасьці зложаны із стаўленьнікаў Масквы, страціў усялякае значэньне і бязсільны бароцца з сепаратыстычным рухам у радох кам.партыі. Маскоўскія бальшавікі выясьняюць гэта ўплывамі імперыялістаў з Заходу”.
“Чырвоная змена”, 1956 год. Пастанова Савету Міністраў СССР:
“Устанавіць, што за скормліванне жывёле і птушцы хлеба, мукі, круп, бульбы і іншых харчовых прадуктаў, купляемых у дзяржаўных і кааператыўных магазінах, вінаватыя падвяргаюцца штрафу… у першы раз у размеры пяцісот рублёў, а ў паўторных выпадках – у размеры тысячы рублёў. Спагнанне штрафаў праводзіцца ў бясспрэчным парадку органамі міліцыі”.
“Ніва”, 1966 год. Рубрыка “Трыбуна чытача”:
“У вёсцы Ліпіны (Гайнаўскі павет) таксама ёсць ужо тэлевізары. Адзін знаходзіцца ў Карпюка, другі – у Федарука, трэці – у Лукасевіча. Вечарамі, а пераважна ў нядзелю, прыходзіць да іх многа моладзі і старэйшых. Найбольш людзей збіраецца ў Карпюка. Карпюкі вельмі добрыя людзі. Калі хто зойдзе, заўсёды яны ўключаюць тэлевізар. Часам бывае і так, што няма дзе сесці, але гаспадары заўсёды знойдуць месца і пасадзяць”.