“ЛіМ”, 1946 год:
“14 жніўня старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР І.Хозераў выявіў у Полацку на тэрыторыі быўшага Спаса-Ефрасінеўскага манастыра руіны невядомай царквы дамангольскага перыяду. Выяўленыя астаткі царквы маюць вялікую навуковую цікавасць для вывучэння гісторыі старажытнага Полацка. Хутка пачнуцца раскопкі. Такім чынам, колькасьць вядомых у Полацку каменных культавых будынкаў ХІ–ХІІ стагоддзяў цяпер павялічылася да шасці”.
“Знамя юности”, 1966 год. Самсон Палякоў піша ў фэльетоне:
“Апошні крык неафіцыйнай моды — кашулі й швэдры з партрэтамі славутых людзей. У пакуль яшчэ моцнай паловы ў найбольшай пашане партрэты Хэмінгуэя й Банішэўскага, у слабой – Мусьліма Магамаева й Жана Татляна… Але высьвятляецца, што балдыкі яшчэ ведаюць Банішэўскага (усё-ткі футбаліст, па тэлевізары паказвалі) і сьпевакоў (з тых жа крыніц), а пра Хэмінгуэя яны ведаюць столькі ж, як і пра жывёльны сьвет сёмага спадарожніка Юпітэра. Яны будуць надзвычай зьдзіўлены, калі ім скажуць, што гэта зьдзек з памяці выдатнага пісьменьніка”.
“Звязда”, 1976 год:
“Добрымі посьпехамі сустракаюць беларускія калійшчыкі сваё свята – Дзень шахцёра. Сёння аб’яднанне “Беларуськалій” дало 60-мільённую з пачатку пуску прадпрыемства тону ўгнаенняў. За рэкордна кароткі тэрмін на беларускай зямлі было пабудавана горна-хімічнае прадпрыемства, якое забяспечвае цяпер амаль палавіну агульнасаюзнай вытворчасці калійных угнаенняў. З году ў год тут нарошчваецца выпуск вітаміннаў урадлівасці. Сёлета ён перавысіць 8 мільёнаў тон”.