“Комуніст”, 1936 год.
“Смуродам бандыцкага падполля дыша на нас справа Троцкага, Зіноўева, Каменева. Гадзіна падпаўзае к таму, што для нас даражэй за ўсё. Ва ўсёй сваёй амярзіцельнасці раскрываецца капіталістычнае акружэнне нашай краіны. Правакатары вайны перапраўляюць к нам шпіёнаў і дыверсантаў. Прэдацелі рабочага класа, здраднікі радзіме — трацкісты, зіноўеўцы асабліва ўдобны для гэтай мэты: іх воўчая злаба паказвае ім самыя подлыя, ізуверскія прыёмы змана і маскіроўкі”.
“ЛіМ”, 1956 год. Надрукавана мэдычнае заключэньне пра хваробу й прычыну сьмерці Якуба Коласа:
“Якуб Колас (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) 74 год, на працягу многіх гадоў хварэў цяжкай формай гіпертанічнай хваробы і агульным атэрасклерозам. Смерць наступіла раптоўна 13 жніўня 1956 года ў 13 гадзін 20 мінут ад вострай сасудзіста-сардэчнай недастатковасці”.
“Имя”, 1996 год. Ігар Варашкевіч разважае:
“Мы зразумелі, што нічога не атрымаецца тут. Таму спадзяёмся раскруціцца ў Польшчы. Практычна ўвесь месяц, сабе на зьдзіўленьне, мы не пілі, таму што была праца, і езьдзілі на рыбалку, хадзілі па грыбы. Аказалася, што пры нармальным жыцьці можна й без гарэлкі. Раней нас уражвала, як можна выпіць за вечар па куфлю піва, а не па паўтары пляшкі, і шчасьліва разысьціся. А цяпер даведаліся – і атрымалі ад гэтага кайф”.