“Беларуская крыніца”, 1926 год. Падаецца праграма Беларускай Хрысьціянскай Дэмакрацыі:
“БХД прынцыпова супраць разьдзелу Касьцёлу (Цэрквы) ад дзяржавы. Аднак, каб урад ня мог выкарыстваць рэлігіі для палітычных мэтаў, або паддзержываць адну рэлігію проціў другой, БХД уважае магчымым разьдзел Касьцёла (Цэрквы) ад дзяржавы для агульнага дабра. БХД змагаецца за поўную беларусізацыю на беларускіх землях Касьцёла (Цэрквы) з тым, каб беларуская мова мела ў рэлігійным жыцьці поўныя правы”.
“Бацькаўшчына”, 1956 год. Пра зьмены ў СССР:
“Новыя цяжары зваліліся ня толькі на калгасьнікаў. Яны не абмінулі й работнікаў. Гэтак, між іншым, работнікі, якія трымаюць дамашнюю жывёлу, павінны цяпер плаціць за яе вялізарныя падаткі і здаваць мясанарыхтоўкі, чаго ня было раней. Ведама, што прысядзібныя ўчасткі калгасьнікаў і трыманьне дамашняй жывёлы работнікамі — гэта адзіная дошка ратунку ад галоднага вегэтаваньня ўсіх працоўных, асабліва тых, што маюць вялікія сем’і”.
“Ніва”, 1966 год. Публікуецца тэкст падобны да “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага:
“Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя і з панскага роду, і з мястэчкавых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця, — яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг”.