“Рабочий”, 1936 год. Віншаваньне Чкалаву, Байдукову, Белякову:
“ЦК КП(б)Б і СНК БССР горача віншуюць вас, адважных герояў лётчыкаў, з пасьпяховым завяршэньнем выдатнага пералёту, які прайшоў сталінскім маршрутам. Вашы нечуваная адвага, мужнасьць, настойлівасьць і майстэрства, ваш гераізм запальваюць сэрцы працоўных Савецкай Беларусі ў іхным імкненьні да новых перамогаў сацыялізму на радасьць і шчасьце працоўных нашай выдатнай радзімы”.
“Советская Белоруссия”, 1946 год:
“У Польшчы знаходзіцца больш за палову зуброў, якія ёсьць на зямной кулі. Нямецка-фашысцкія захопнікі ня зьнішчылі гэтага самага вялікага сысуна Эўропы толькі дзякуючы самаахвярнай барацьбе беларускіх партызанаў і хуткаму прасоўваньню часьцей гераічнай Чырвонай Арміі, {якая ўшчэнт разьбіла акупантаў}. Днямі ўрад Беларускай ССР заключыў з Варшавай пагадненьне аб перадачы некалькіх экзэмпляраў гэтай рэдкай жывёлы. 18 ліпеня на тэрыторыю Беларусі перагналі з заходняй часткі Белавескай пушчы першых пяцёх зуброў”.
“ЛіМ”, 1966 год. Зьмешчаны новыя пераклады Аркадзя Куляшова. Вось як гучыць па-беларуску вядомы верш Лермантава:
“Бялее ветразь адзінокі Там, дзе блакітны небасхіл. Чым вабіць свет яго далёкі? Чым родны край яму няміл? Б’е хваля, вецер завывае, І мачта гнецца і рыпіць; Ды не! Ён шчасця не шукае І не ад шчасця прэч бяжыць! — Пад ім струмень сіней за просінь, Над ім праменняў светлы рой. – А ён, бунтоўны, буры просіць, Нібыта ў бурах ёсць спакой!”