АЎТАР І ТВОР
РЫГОР БАРАДУЛІН: “ПАЭЗІЯ — НАСТАЎНІЦА ДУШЫ”
“Руны Перуновы” — у назьве новай кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна чуецца і ракатаньне грому, і пошум новай руні. Падарунак аматарам паэзіі зрабіла менскае выдавецтва “Радыёла плюс”, выдаўшы кнігу майстра ў цудоўным мастацкім аздабленьні накладам 3500 асобнікаў. Яшчэ адна адметнасьць кнігі — два дзясяткі партрэтаў паэта, своеасаблівы фоталетапіс жыцьця Барадуліна: ад студэнцкага будатраду ў казахстанскім стэпе да трыбуны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З аўтарам кнігі сустрэўся Міхась Скобла.
(Міхась Скобла: ) “Спадар Рыгор, дзякуй вам за чарговае сьвята паэзіі, якое вы падаравалі сваім шматлікім прыхільнікам. Дарэчы, калі палічыць усе вашыя кнігі, то лік іх даўно пераваліў за сотню. А першую сваю кнігу вы памятаеце?”
(Рыгор Барадулін: ) “Безумоўна. Першая кніга — як першае каханьне. Называлася яна “Маладзік над стэпам”, для запеву ў ёй былі вершы, прывезеныя з цаліны. Гэта былі часы рамантыкі, калі хацелася ехаць далей і далей… А ў Варкуту й Котлас ужо не ссылалі, маладых пасылалі на цаліну, каб прывыкалі да прастораў. Я тады пераканаўся, якую сілу мае крытыка. Нас кухарка вельмі дрэнна карміла. І мы вырашылі пакрытыкаваць яе ў насьценгазэце. Цэлы дзень выпускалі свой “баявы лісток”, нехта маляваў, я пісаў вершаваны водгук. А кухарка падышла: “Гэта што, пра мяне?” Узяла, парвала і выкінула. Вось як крытыка ў масы ідзе…”
(Скобла: ) “Руны Перуновы” пачынаюцца перасьпевамі псальмаў. Скажыце, адкуль ваша хрысьціянская вера? Вы ж расьлі й сталелі ў часы сталінізму яшчэ?”
(Барадулін: ) “Вера, як і мова, ад маці. Сям’я наша была хрысьціянскай. Мама вучыла мяне маліцца, вучыла не сядаць за стол не перажагнаўшыся, выходзіць з дому ў дарогу не адбіўшы паклонаў абразу, які вісеў на куце, умаены летам жывымі краскамі, а ўзімку — папяровымі кветкамі й, вядома ж, ахінуты вышываным ручніком. У савецкія часы вернікі нагадвалі першахрысьціянаў — таіліся, хаваліся, але не схіліліся. Мне ўдалося ня быць ні піянэрам, ні камуністам. Хрысьціянскія матывы ў маіх вершах, як трава з-пад асфальту, прабіліся ў апошнія дзесяцігодзьдзі. А так яны жылі ў душы пад прыгнётам забароны. Душа — адзіны надзейны схоў, незалежны й недатыкальны”.
(Скобла: ) “А калі, на якой мове вы ўпершыню прачыталі Біблію?”
(Барадулін: ) “Спачатку я прачытаў Біблію па-расейску. Біблія па-беларуску прыйшла да мяне ў гады развалу Савецкага Саюзу. Яна была перакладзена й выдадзена нашымі эмігрантамі, шчырымі вернікамі ў замежжы. Потым ужо былі іншыя пераклады й выданьні дома, у Беларусі. Божае слова на роднай мове льецца нязмушана, яно прыпадае да душы, грэе душу”.
(Скобла: ) “Як вы ацэньваеце пераклад Бібліі, зроблены Васілём Сёмухам?”
(Барадулін: ) “Гэта вельмі цікавы, самабытны пераклад. Наогул, перакладная справа такая: колькі перакладчыкаў, столькі існуе й Біблій”.
(Скобла: ) “Вы ўвесь у вершах. Раскажыце пра сваю сям’ю, пра тых людзей, хто з вамі побач у жыцьці”.
(Барадулін: ) “Да апошняга часу і бацькам, і сябрам, і братам, і настаўнікам быў для мяне Васіль Быкаў. Безь яго я застаўся практычна адзін. Сям’я ў мяне невялікая. Маем дачку Ілону. Яна мастачка, нешта малюе, нешта выдумляе”.
(Скобла: ) “Дачка жыве ў Пецярбурзе?”
(Барадулін: ) “То ў Менску, то ў Пецярбурзе. Мы з жонкай гадуем унучку Дамінічку. Дарэчы, ёй 5 ліпеня споўнілася 17 гадоў. Ёсьць такая ўшацкая прыказка: “Чужыя дзеці хутка растуць, хутка армію адслужваюць, хутка турму адседжваюць…”. Дамінічка на радасьць дзеду дужа добрая беларуска. Родную мову ведае, выдатна гаворыць па-беларуску, нязмушана”.
(Скобла: ) “Нядаўна мне давялося быць у Празе. Зьдзівіла, што ў праскім мэтро на месцы, дзе ў нас усё залеплена рэклямай, — вершы клясыкаў чэскай літаратуры. Як вы лічыце, ці павінна паэзія быць сацыяльна прызнанаю?”
(Барадулін: ) “Павінна быць. Асабліва ў нашай сытуацыі. Паэзія вучыць душу, яна — настаўніца душы, прышчапляе душы роднасьць. Беларуская паэзія прышчапіла беларускасьць тысячам беларусаў, якія забылі родную мову. Але ў нас сёньня паэзія застаецца хутчэй сацыяльнай падчаркай. У нас калі й зьявяцца цытаты ў мэтро, то — аднаго чалавека…”
(Скобла: ) “Як вам сёньня працуецца?”
(Барадулін: ) “Калі я не пішу, мне дрэнна. То мушу сам сябе заганяць да работы. Таму пішу, хоць і друкавацца асабліва няма дзе. Хай будзе хоць для сябе самога. І для слухачоў Радыё Свабода — гэта мае самыя ўдзячныя слухачы”.
РЫГОР БАРАДУЛІН. З НОВЫХ ВЕРШАЎ
НА ВЕКІ ВЯКОЎ
Мы, беларусы, церпім прымусы. Ціснуць суседзі з абодвух бакоў. Пнуцца нас весьці бязродныя хлусы, Нам для труны не шкадуюць цьвікоў.
Воля крывіцкая нас утрымала. Не надламаў нашы душы прыгнёт. І Каліноўскі, і ясны Купала Клікалі быць беларускім народ.
Жыць нашай мове і ў хаце, і ў храме, Ані зважаючы на чужакоў. І на зямлі сваёй гаспадарамі Мы застанемся на векі вякоў!
* * * На паганскім капішчы Местачковы могільнік. Надтруньні бязладна ціснуцца, Як у чарзе ў недалёкі рай. Певень склікае курэй, Што разбрыліся спакойна Па бязладным падворку, Шукаючы манну нябесную Ці мяздрыстую зьнічку — Сунічку дасьпелую, Якая з лагодай салодзіць Аблачынку травы…
ДАРАГІ…
Грошы — пыл. Сіла — прах. Слава — дым. Пнецца кожны вар’ят Узьвялічыцца. Гэты сьвет — Дарагі гатэль, у якім Трэба толькі жыцьцём разьлічвацца…
ЦЕСНА…
Цесна і ў песьні, І ў самім сабе Было Анатолю Сысу. Быў ён толькі намесьнікам Сябе самога. Бліскавіцу слова, Як жывога вужа, Галаруч трымаў на вісу. Босай душой Па халодных аблоках Ступаў да Бога…
САЛАДЗЕЙ…
І зноў я на гады багаты, Пра шлях той Думаю радзей. І камары ля роднай хаты Кусаюць неяк саладзей…
АДКРЫЦЬЦЁ
Падоўгу на покуце стыне куцьця. Пісьмёны вясла на вадзе ня сьцерці. Ня першы прыйшоў я да адкрыцьця: Жыцьцё — рэпэтыцыя сьмерці…
НЕПРЫЧАКАНЫ
Дзён менш і менш, І любЫ зь іх лЮбы. Узгадка птушкай Шчабеча ў быльлі. Агні і воды, І медныя трубы, І небыльніцы й бЫлі БылІ. А можа, іх Не было й ня будзе. І ты спадзяваньнем адным Жывеш, Што можа на схіле Выбіцца ў людзі, Як сын твой непрычаканы, Верш…
ВУЗЕЛЬЧЫКІ НА ПАМЯЦЬ
Вузельчыкі зялёныя на памяць Старанна яблыні пазавязалі. Каб не забыцца цёплыя імёны Вятроў і туманоў, Што іх зь пяшчотай Ад маразоў і ліўняў баранілі. Лісты панашапталі пра сваё.
Ды адпадуць вузельчыкі й лісты. І яблыні згалелыя чакаць Налецьця будуць. І рахманы сьнег Ім нагадае Цьвет і рой пчаліны. Каб зноў вузельчыкі паназавязваць І думкамі пра лета ў сьцюжу грэцца.
P.S.
А мне сарока скінула пяро. Я запытацца так і не пасьпеў, Пра што мне напісаць, Што не забыцца Занатаваць У сінім сшытку неба.
Ды што ні занатуй — Сатруць хмурынкі. Ёсьць вочы й галава — Запамінай!
ХАЛАДНЕЕ…
Паміраць зьбірайся, А жыта сей, — Крывічы спрадвеку казалі. Гэты сьвет мне ўжо Робіцца, як музэй З экспанатамі ў кожнай залі.
З экспанатамі Шчодрых страт, З экспанатамі Сквапных набыткаў. Град прайшоўся Па могілках град. Зман Туман сівавусы выткаў.
Долу годна ўкленчыўшы, Вышыня Давярае свой сон забаве. Халаднее забытна Музэй штодня І зачыніцца неўзабаве…
НОТНЫ СШЫТАК
Яшчэ зусім нядаўна ў падручніках па музыказнаўстве сьцьвярджалася, што прафэсійная музыка ў Беларусі пачала разьвівацца толькі пасьля кастрычніка 1917 году. Архіўныя росшукі, канцэртная практыка апошніх дзесяцігодзьдзяў паклалі канец гэтай вульгарнай тэорыі. Распавядае наш карэспандэнт Дзьмітры Падбярэзкі.
(Дзьмітры Падбярэзкі: ) “Яшчэ ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя музыцы, якая стваралася на нашых землях, адмаўлялі ў беларускім паходжаньні. У лепшым выпадку казалі, што яна “польская”. Аднак калі зірнуць на сьпіс прозьвішчаў кампазытараў беларускага паходжаньня, чые творы цяпер актыўна гучаць у канцэртах, можна з пэўнасьцю сказаць, што ў XIX стагодзьдзі беларуская фартэпіянная музыка годна, арганічна ўпісвалася ў музычную рэчаіснасьць тагачаснай Эўропы. Менавіта з гэтага і пачалася гутарка з прафэсарам Ігарам Алоўнікавым”.
(Ігар Алоўнікаў: ) “Гэта было неад’емнай часткаю эўрапейскай культуры. Возьмем самы пачатак стагодзьдзя. Час росквіту творчасьці Міхала Клеафаса Агінскага, сучасьніка Моцарта. Албо возьмем сучасьніка Шапэна Напалеона Орду. Орда быў блізкім сябрам Шапэна, ягоным вучнем, яны часта выступалі разам у канцэртах. І музыка Напалеона Орды часам карысталася лепшым прыёмам у публікі. Аднойчы справа дайшла да таго, што Шапэн сказаў: “Мне надакучыла быць Напалеонам Ордам!” Вядома, мы ведаем і іншых кампазытараў, ганарымся тым, што Беларусь заняла паважнае месца ў кантэксьце тагачаснай эўрапейскай культуры”.
(Падбярэзкі: ) “У тыя часы, як правіла, у адной асобе спалучаліся таленты кампазытара і піяніста. Гэта была тэндэнцыя таго часу ці проста нейкая неабходнасьць?”
(Алоўнікаў: ) “Наогул, гэтая традыцыя бярэ пачатак ад Баха, ад музыкі барока, калі музыкі не адрозьніваліся па спэцыялізацыі: ці ты кампазытар, ці выканаўца. Кожны мусіў і пісаць, і выконваць. І гэтыя традыцыі мелі працяг і ў будучыні, хаця такая дыфэрэнцыяцыя ўжо пачала назірацца. Беларускія музыканты былі выдатнымі выканаўцамі. Яскравы прыклад — творчасьць Напалеона Орды, а ў ХХ стагодзьдзі — Яна Тарасэвіча. Яны ня толькі пісалі музыку, але й гралі выдатна, адточана. І гэтая любоў менавіта да піянізму, да працэсу выкананьня музыкі вельмі дакладна адлюстроўваецца ў фактуры саміх музычных твораў. Да прыкладу, Напалеон Орда быў віртуозам, любіў ужываць дастаткова складаныя віды тэхнікі, прыкладам — падвойныя ноты. Але ён ніколі гэтым не злоўжываў, разьлічваючы на тое, што ягоныя творы мусяць выконваць іншыя музыкі”.
(Падбярэзкі: ) “Пра вас кажуць, што вы — адзіны ў Беларусі піяніст, які выканаў практычна ўсю вядомую нам на гэты час фартэпіянную літаратуру ХІХ стагодзьдзя…”
(Алоўнікаў: ) “Цяжка сказаць, паколькі гэтая літаратура — бязьмежная. Час ідзе, мы даведваемся пра ўсё новае і новае, уздымаем усё новыя пласты музыкі, дзякуючы энтузіястам, такім, як Віктар Скорабагатаў і творчаму аб’яднаньню “Беларуская капэля”. Я бачу плён нашай дзейнасьці ў тым, што адбываецца прапаганда гэтай музыкі, што да яе далучаецца ўсё больш піяністаў. І яна выкарыстоўваецца ня толькі на канцэртнай эстрадзе, але й у навучальнай практыцы”.
(Падбярэзкі: ) “Ці ўключаны творы беларускіх кампазытараў, якія працавалі ў жанры фартэпіяннай музыкі, у навучальныя пляны музычных вучэльняў, Акадэміі музыкі?”
(Алоўнікаў: ) “Што да Акадэміі музыкі, дык творы беларускіх кампазытараў уваходзяць у праграму, выконваюцца на розных курсах і на дзяржаўных іспытах. Радасна адзначыць, што калі раней паняцьце “беларуская музыка” пачыналася ад часоў Савецкай Беларусі, дык цяпер раптам музычная грамадзкасьць адкрыла вочы на нашую спадчыну, і нашы студэнты з задавальненьнем выконваюць творы Тарасэвіча, Орды, Агінскага. Што да рэпэртуару музычных вучэльняў, дык гэты працэс назіраецца й там. Мне па службе, канцэртнай рабоце даводзіцца часта езьдзіць, і я часта выконваю гэтыя творы. І справа заканчваецца тым, што я раздрукоўваю ноты, раздаю іх, і гэтыя творы ўваходзяць у рэпэртуар музычных коледжаў і вучэльняў”.
(Падбярэзкі: ) “Ці ёсьць у вас любімы твор з ХІХ стагодзьдзя, які вы асабліва ахвотна выконваеце?”
(Алоўнікаў: ) “Шэраг твораў стала прысутнічае ў маім рэпэртуары. Адзін з маіх любімых — палянэз “Памяці Шапэна” Напалеона Орды і ягоны ж вальс “Сузор’е”. Гэтыя творы вельмі розныя па сваёй сутнасьці, выдатна слухаюцца разам, і я іх часта і з асалодай выконваю”.
(Падбярэзкі: ) “Можна толькі зьдзіўляцца ці нават абурацца, што дагэтуль у Беларусі ня выдадзена ніводнага альбому з запісамі фартэпіяннай музыкі ХІХ стагодзьдзя ў выкананьні Ігара Алоўнікава. А як жа ставіцца да гэтага сам музыка?”
(Алоўнікаў: ) “Я ня думаю, што сустрэў бы нейкія перашкоды, калі б паспрабаваў падрыхтаваць такі дыск. Магчыма, я проста пра гэта неяк і ня думаў. І, безумоўна, пастараюся гэта ажыцьцявіць у найбліжэйшы час”.
ВЭРНІСАЖ
У менскай кавярні “Лёндан” працуе выстава маладога фотадакумэнталіста Андрэя Лянкевіча, якая завецца “Езіды”. Езіды — невялікі народ у Арменіі. Андрэй Лянкевіч правёў у горнай краіне каля году, у тым ліку — тры месяцы разам зь езідамі. Фатограф абраў незвычайную форму для сваёй выставы. Работы разьмешчаныя ня толькі на сьценах, але таксама на сталах. Пра езідаў, мастацтва, дакумэнталістыку з Андрэем Лянкевічам гутарыць Севярын Квяткоўскі.
(Севярын Квяткоўскі: ) “Як вы акрэсьліваеце жанр сваіх здымкаў?”
(Андрэй Лянкевіч: ) “Вельмі цяжка сказаць, што вось гэта ўжо мастацтва, а гэта яшчэ — не. Той здымак, які запамінаецца, які падабецца, які трыме цябе, які ты ўзгадваеш, відаць, ён і ёсьць мастацтва. Бо ты змог гэтым здымкам нешта ў чалавеку зачапіць. Самае галоўнае для мяне, каб чалавек адрэагаваў на тое, што ты робіш. Фотарэпартаж робяць некалькі месяцаў. Часам — гадамі. Часам некалькі дзясяткаў гадоў. Няма здымку безь цябе. Ты сам сябе ўкладаеш у здымак. І пра сябе самаго распавядаеш з гэтымі людзьмі.
Зь езідамі я быў амаль тры месяцы. Я еў зь імі, спаў зь імі. Я рабіў усё, як яны. У нас не было адрозьненьняў. Толькі была адна вялікая мяжа паміж намі — я быў назіральнікам, яны гэта добра разумелі. Але я піў зь імі гарэлку, я ўздымаўся разам зь імі а чацьвертай раніцы, я разам зь імі мок пад дажджом, ішоў у горы, спаў у намёце. Я быў імі. Але ў мяне была іншая структура ў галаве”.
У савецкія часы былі фотаэсэ, фотанарысы… Для мяне гэтыя словы цяжкія, я іх не разумею. Я разумею слова “расповед”. Я пачынаю чымсьці і заканчваю. Маё “я” ты ніколі ня зможаш выкрасьліць. Кожны з нас бачыць адно, чуе адно і г.д. Ты ня можаш сказаць, што мяне няма ў гэтых здымках. Сёньня ёсьць толькі два разуменьня фотаздымку: гэта фотаапавяданьне, і сынгаль — адзін фотаздымак. Альбо ты кажш усё адным здымкам, альбо ты робіш фотарэпартаж і паказваеш дванаццаць клясычных. Альбо ты адыходзіш ад формы і паказваеш іншае. У кожным здымку чалавек, які разумее, што ён робіць, спрабуе дасягнуць узроўню мастацтва. Калі ты спалучаеш інфарматыўнасьць з формай, і калі ўсё гэта грае, і ў чалавека ёсьць рэакцыя, то, відаць, ёсьць і мастацтва”.
(Квяткоўскі: ) “Форма выставы дастаткова нязвыклая, прынамсі, для Менску. Я бачыў фотаработы на сьценах, але я ніколі ня бачыў, каб работы рэпрэзэнтаваліся яшчэ і на сталах”.
(Лянкевіч: ) “Форма выставы — форма таго, як ты хочаш паказаць менавіта ў гэтым месцы тое, што ў цябе ёсьць. Сталы былі спэцыяльна зробленыя, бо гэта кавярня. Людзі, калі ядуць, яны глядзяць у талерку, яны глядзяць уніз. Гэта з аднаго боку правакацыя, з другога боку — спроба навязаць дыялёг. Гэта такая дэмакратыя: я адкрыты — вось маё, вы на гэтым можаце есьці, можаце піць. Гэта мая адкрытасьць.
(Квяткоўскі: ) “Існуе “fiction” і “nonfiction”: тое, што завецца “мастацкае кіно” і “дакумэнтальнае кіно”. Хоць у сучаснасьці гэтыя паняткі можна зьмешваць…”
(Лянкевіч: ) “Так, зараз усё можна зьмешваць. Але ёсьць , напрыклад, два самыя галоўныя агенцтвы, якія прадаюць фотаздымкі. Яны самыя славутыя, самыя знаныя — “Магнум” і “Ву”. Калі ты працуеш на гэтыя агенцтвы, то там па вызначэньні зразумела, што здымак ня можа быць пастановачны. А таксама няма аніякіх сродкаў апрацоўкі фотаздымку. Ну, гэта проста зарабляньне грошай. Але ты сам сябе спрабуеш адшукаць у іншых сытуацыях”.
(Квяткоўскі: ) “Але тут тваё “я” зьмяншаецца”.
(Лянкевіч: ) “Калі ты працуеш на заведама вызначаны фармат — так”.
(Квяткоўскі: ) “Пад тваімі фотаздымкамі няма подпісаў. Гэта сьвядома зроблена, каб чалавек успрымаў фотаздымак сам па сабе, без кантэксту езідаў ці не езідаў?”
(Лянкевіч: ) “На пачатку выставы ёсьць невялікая справаздача, дзе напісана, хто гэта, што гэта , чым яны займаюцца. Я доўга думаў: падпісваць — не падпісваць… Проста некаторыя рэчы трэба адчуваць”.
(Квяткоўскі: ) “Адна справа — на ўваходзе вісіць маленькі аркушык, дзе інфармацыя пададзеная маленькімі літарамі, іншая — чалавек заходзіць у кавярню і раптам бачыць перад сабою здымак, які яго “чапляе”, і чалавек ня ведае, што перад ім езіды. Ть бок, для цябе мастацкая вартасьць здымку больш важная за дакумэнтальную?
(Лянкевіч: ) “У кожным гэтым здымку — вялікае апавяданьне. Першая правакацыя — каб зьвярнуць увагу. Далей чалавек ідзе сам. Калі ён уступіць у дыялёг, і пачне разважаць і думаць, і пытаць, то ён проста знойдзе гэтую паперку, ці падыдзе да бармэна, і запытае: чые гэта здымкі? Ззаду стаяць паштоўкі з маімі тэлефонамі. Калі чалавек хоча, то ён атрымоўвае. Так, як у мяне было шмат сытуацыяў: ты сядзіш у кавярні, грае музыка, ты пытаеш якая, занатоўваеш, ідзеш, і набываеш. Табе даецца нейкі штуршок, і ты далей дзейнічаеш сам”.
(Квяткоўскі: ) “У дадзеным выпадку ёсьць два варыянты. Альбо чалавек зацікавіцца працай фатографа, альбо чалавек зацікавіцца народам езідамі”.
(Лянкевіч: ) “Мяркую, больш працай фатографа. Бо заўсёды цікава, чые гэта здымкі. Я чуў такіх пытаньняў дзевяноста адсоткаў: “чые гэта здымкі?” — пытаюць, а ня “хто гэта?”
(Квяткоўскі: ) “Магчыма, гэты прыклад можа праілюстраваць дыскусію пра мастацкасьць і дакумэнтальнасьць”.