“Ніва”, 1956 год. Пастанова рабочага мітынгу на заводзе імя Навоткі ў Познані:
“Ці арганізатары Познанскай правакацыі хацелі дабра народу? І тут скажам: не… У выніку хваляванняў загінула 48 чалавек і каля 300 параненых. Гэтая правакацыя няхай будзе нам перасцярогай, што вораг не спіць, вораг дзейнічае і то агіднымі метадамі… Будзем яшчэ больш пільнымі!”
“Вечерний Минск”, 1976 год. Юрыст М.Ухванаў:
“У выпадку, калі наймальнік і члены яго сям’і адсутнічаюць бяз важных прычынаў больш за шэсьць месяцаў, яны трацяць права на гэтую жыльлёвую плошчу (арт. 307 ГК БССР). А пры сыстэматычнай здачы наймальнікам у паднаём асобнага ізаляванага пакою ці ўсёй кватэры дзеля здабыцьця непрацоўнага прыбытку гэты пакой ці кватэра, у адпаведнасьці з арт. 5 ГК БССР, могуць быць забраныя ў наймальніка праз суд”.
“Свабода”, 1996 год. Сяргей Астраўцоў:
“З 1990 да пачатку 1996 года Аляксандр Мілінкевіч працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама. Віцэ-мэр прыклаў нямала намаганняў, каб 75% гарадскіх школ былі беларускімі. Цэлы дзесятак вуліц — Энгельса, К.Цэткін і інш. — у старой частцы горада атрымалі свае гістарычныя назвы… Гродзенскія ўлады афіцыйна адзначалі ўгодкі Грунвальдскай бітвы, паўстанняў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага… Такія людзі цяперашняму рэжыму не патрэбныя, таму і не ўпісаўся ён у прэзыдэнцкую вертыкаль, звольніўся з працы”.