“Рабочий”, 1936 год:
“Дзеля адзначэньня 16-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад белапалякаў з ініцыятывы Народнага Камісара ўнутраных справаў БССР тав.Ляплеўскага арганізаваны конны прабег жонак камандзіраў-памежнікаў. Задоўга да пачатку прабегу ўдзельнікі ўзмоцнена трэніраваліся, паставіўшы сабе задачу дасканала авалодаць тэхнікай коннай язды. Прабег пачаўся 3 ліпеня. Разам у прабегу ўдзельнічаюць 40 жанчын і 12 мужчынаў. Група №-скага памежатраду за 3 ліпеня прайшла 120 км”.
“Советская Белоруссия”, 1966 год. Да адкрыцьця Дзён мангольскай культуры ў Беларусі:
“Зовлолт, монголын ард тумпій монхійн звдэршгуй найрамдал, халтын ажылагаа мандтугай! — Няхай жыве вечнае, непарушнае сяброўства й супрацоўніцтва савецкага і мангольскага народаў!.. Штогоду мацнее і разьвіваецца сяброўства савецкага і мангольскага народаў. Працоўныя рэспублікі выяўляюць жывую цікавасьць да самабытнай культуры мангольскага народу”.
“Вечерний Минск”, 1986 год:
“Сябры Беларускага рэспубліканскага таварыства сьляпых — людзі складанага, асаблівага лёсу, якія ўмеюць, як ніхто, зразумець і падзяліць гора і боль іншага чалавека. Даведаўшыся пра няшчасьце на Чарнобыльскай АЭС, адзінадушна рашылі — непасрэдна паўдзельнічаць у дапамозе пацярпелым ад аварыі. Многія вытворчыя калектывы й таварыствы выйшлі з прапановамі адпрацаваць адзін дзень бескарысьліва й заробленыя грошы пералічыць у фонд пацярпелых”.