Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць вызваленьня іранскіх вязьняў


Тацяна Поклад, Прага Іранскі незалежны журналіст Акбар Ганжы заявіў, што у краінах заходняй Эўропы і ЗША пачнуцца галадоўкі пратэсту, калі ўлады Ірану неадкладна ня вызваляць палітычных вязьняў. Іранскі журналіст заявіў пра гэта ў сваім інтэрвію Радыё Фарда тры дні таму, калі ён быў у Нямеччыне.

Іранскі журналіст патрабуе вызваленьня траіх палітычных вязьняў, у іх ліку навукоўца і пісьменьнік Рамін Джаханбэглу, якога ўлады Ірану абвінавацілі ў супрацоўніцтве з ЗША дзеля таго, каб зрынуць іранскі ісламскі рэжым шляхам негвалтоўнай рэвалюцыі. Рамін Джаханбэглу, вядомы філосаф, яго кнігі выдаваліся на французскай, ангельскай і персіцкай мовах. Тэмы – ад філасофскай думкі Ірану да негвалтоўнага супраціву Махатмы Гандзі. Двое іншых вязьняў -- Мансур Асанлу, лідэр прафсаюзу кіроўцаў аўтобусаў, -- яго трымаюць ў турме ад сьнежня мінулага году бяз абвінавачваньняў, -- і юрыст, кіраўнік асацыяцыі выпускнікоў з асноўнай ў Іране студэнцкай групы рэфармістаў, Алі Акбар Мусаві Хоэйні, якога арыштавалі ў часе дэманстрацыі пратэсту супраць дыскрымінацыі жанчын.

Сымбалічна трое вязьняў прадстаўляюць рухі інтэлектуалаў, рабочых і студэнтаў, якія цяпер жорстка ўціскаюцца ў Іране. Менавіта таму, паводле іранскага журналіста Ганжы, рух за іх вызваленьне мае асаблівы сэнс і ён заклікаў падтрымаць яго заклік ўсіх свабодных іранцаў і правабаронцаў сьвету. Ён прыгразіў галадоўкамі пратэсту супраць іранскага рэжыму у вялікай Брытаніі, Нямеччыне, Францыі, ЗША, каб па ўсім сьвеце прыцягнуць ўвагу да парушэньняў правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран. Вызваленьня вязьняў, у ліку якіх вядомы ў сьвеце пісьменьнік, патрабавалі вядомыя актывісты праваабарончага руху, пісьменьнікі і Нобэлеўскія лаўрэаты, аднак гэта не мела ніякага ўзьдзеяньня на ўлады Ірану. Таму іранскі журналіст кажа, што вялікая галадоўка пратэсту ва ўсім сьвеце, падобна, адзіны шлях быць пачутымі іранскімі уладамі.

Акбар Ганжы, іранскі журналіст, які патрабуе вызваленьня палітчыных вязьняў, сам сядзеў у турме і менавіта за свае крытычныя артыкулы. Гэта сапраўды так, Акбар Ганжы сам быў палітычным вязьнем, і выйшаў з турмы у сакавіку сёлета, дзе правёў пяць гадоў. Ён не скарыўся ў турме і два разы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту супраць умоваў у турме.

Палітычныя вязьні, вызваленьня якіх ён дамагаецца цяпер, ня маюць магчымасьці бачыць адвакатаў. Таксама гучаць засьцярогі, што да іх ўжываецца ціск ці папросту кажучы, катаваньні, каб зьняволеныя зрабілі патрэбныя ўладам прызнаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG