“Сялянская ніва”, 1926 год:
“Мы добра ведаем, што гэта значыць дыктатура міністра, бо пад міністрам сядзіць ваявода, а пад ваяводай стараста, а пад старастай іншыя дробныя ўраднікі і паліцыя. Гэты апошні род уладаў фактычна, нягледзячы на цяперашнюю Канстытуцыю, спраўляецца з беларусамі, як сапраўдны самадзяржавец… Дык сусім ясна, што зьмены Канстытуцыі імкнуцца да дыктатуры ўраду, перавагі бюракрацыі над голасам народу”.
“Бацькаўшчына”, 1956 год. Доктар Ст.Станкевіч:
“У запраўднасьці-ж Купала на працягу ўсяго савецкага пэрыяду быў глыбокім беларускім патрыётам і паважаным антыбальшавіком. Да мамэнту ўзмоцненага бальшавіцкага тэрору й масавага нішчэньня беларускіх нацыянальных цэннасьцяў і ўсіх праяваў беларускага нацыянальнага жыцьця, што пачалося ў 1929—1930 гадох, антыбальшавізм Купалы мог праяўляцца ў ягонай творчасьці зусім адкрыта й пасьлядоўна”.
“Народная газета”, 1996 год:
“Напярэдадні афіцыйнага візіту ў Францыю, намечанага на 11—13 ліпеня, Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня ў сваёй рэзыдэнцыі даў інтэрв’ю французскаму журналісту-палітолагу Патрыку Бруно. Французскага госця цікавілі не толькі эканамічныя і палітычныя працэсы, што адбываюцца ў нас у краіне, але і асоба першага беларускага Прэзыдэнта. Таму частку больш чым гадзіннай размовы заняў расказ Аляксандра Лукашэнкі аб сваёй мінулай рабоце, аб асабістых поглядах на працэсы, што адбываюцца ў свеце”.