Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На маё расчараваньне, вы — нацыя халопаў і рабоў. Вам плююць у вочы, а вы нават не выціраецеся” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 14 чэрвеня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год. Праект канстытуцыі СССР:

“Глава І, арт.3. Уся ўлада ў СССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Советаў дэпутатаў працоўных… Арт.12. Праца ў СССР з’яўляецца абавязкам кожнага здольнага да працы грамадзяніна па прынцыпу: “Хто не працуе, той не есць”. У СССР ажыццяўляецца прынцып соцыялізма: “Ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы”.

“Звязда”, 1986 год. Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР А.Бязьлюдава пра сытуацыю ў Брагіне:

“Уздоўж трас прыйшлося выкасіць траву, высечы кусты, а там, дзе і гэтага аказалася недастаткова, зняць слой грунту, усё гэта вывезці і надзейна “пахаваць”. Дэзактываваныя плошчы засыпалі чыстым грунтам і засеялі травой. Бліжэйшыя да райцэнтра палі і лугі перааралі — гэтага аказалася дастаткова. За месяц на усе вуліцы і тратуары Брагіна ўкладзена цвёрдае пакрыццё — бітву з радыёактыўным пылам, а інакш гэтую работу і не назавеш, можна лічыць выйгранай”.

“Свабода”, 1996 год. Ліст Алены Анішчанкі:

“Калі ў час Савецкага Саюзу я выходзіла замуж за беларуса, я ганарылася, што мае будучыя дзеці будуць належаць да найбольш культурнай і цывілізаванай нацыі з усіх 15 асноўных у Саюзе. На маё расчараваньне, вы — нацыя халопаў і рабоў. Вам плююць у вочы, а вы нават не выціраецеся. Гэта ж трэба, каб у Беларусі размаўляць на беларускай мове было небясьпечна!.. І каб вывучаць гісторыю ўласнай краіны было небясьпечна?! Небясьпечна быць патрыётам! У вашай краіне любіць Радзіму супрацьзаконна!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG