Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пры Бюро фізычнай культуры Цэнтральнага савету прафэсійных саюзаў Беларусі арганізуецца жывая газэта “Чырвоныя майткі” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 30 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звезда”, 1926 год:

“Пры Бюро фізычнай культуры Цэнтральнага савету прафэсійных саюзаў Беларусі арганізуецца жывая газэта “Чырвоныя майткі”. Працаваць у газэце могуць усе фізкультурнікі саюзных гурткоў фізычнай культуры. Запіс адбываецца ў Культаддзеле ЦСПСБ (пакой №13) ад 13 да 14 гадзіны ў рабочыя дні”.

“Рабочий”, 1936 год:

“У гэтыя дні, калі мільёны працоўных жанчын абмяркоўваюць гістарычны законапраект аб забароне спаронаў… — перад судом стануць сёстры Зварыкі Надзея і Маланьня, якія ўяўляюць сабой аскепкі змрочнага мінулага. Дзьве неадукаваныя жанчыны трымалі падпольны абартарый, калечылі й забівалі чалавечыя жыцьці. Маланьня і Надзея Зварыкі вялі распусны лад жыцьця, наладжвалі п’янкі, прычым Маланьня заражаная вэнэрычнай хваробаю. І гэтым адкідам чалавечага грамадзтва цяжарныя давяралі сваё жыцьцё!”

“Мінская праўда”, 1976 год:

“І дарослым, і юным аматарам кнігі ў нашай краіне добра вядома імя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. Міхаіл Ціханавіч горача любіў юных грамадзян сваёй краіны, заўсёды быў у курсе іх спраў, часта сустракаўся з імі на канферэнцыях чытачоў, ранішніках і піянерскіх зборах. І іменна дзецям завяшчаў пісьменнік свае зберажэнні. Па распараджэнню Савета Міністраў БССР на гэтыя сродкі на радзіме пісьменніка ў Лужаснянскім дзіцячым доме Віцебскай вобласці будзе пабудавана спартыўная зала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG