У беларускім інтэрнэце працягваюць абмяркоўваць учорашні выступ Аляксандра Лукашэнкі ў парлямэнце.
“Мне спадабалася выказваньне, працытаванае ўчора нават у выніковых навінах БТ. Цікава, тэлеслужбоўцы яго наўмысна ўсунулі, ці недаглядзелі? Гаворачы пра адносіны зь Кітаем, Лу назваў гэтую краіну "нашым усходнім суседам. Паўстае пытаньне: ці таварыш прэзыдэнт усё яшчэ марыць пра крамлёўскі трон, ці мяркуе, што яшчэ пры сваім жыцьці будзе выкарчоўваць слупы на беларуска-кітайскай мяжы? Вучыце кітайскую мову, пакуль ня позна”, – заклікае карыстальнік форумаў на tut.by Dzikimu.
Сайт “Беларуская жаба” выклаў каляжы на тэму нядаўняга музычнага конкурусу “Эўрабачаньне-2006”. У загаловак вынесенае выказваньне беларускай канкурсанткі Паліны Смолавай, якая заняла перадапошняе месца: “Лепш годны пройгрыш, чым няўпэўненая перамога”. “Паліначка, ня плач”, – прамаўляе з каляжу ўдзельнік фінскага гурту "Lordi" з прылепленым тварам Аляксандра Лукашэнкі. www.belzhaba.com/node/442
Стаў вядомы лягатып фэстывалю “Басовішча’2006”. У аснове – шасьціканцовы крыж чырвонага колеру на белым тле. Сымбаль можна пабачыць на сайце “Тузін Гітоў”. А ўласна фэстываль маладой беларускай рок-музыкі традыцыйна пройдзе ў ліпені блізу вёскі Гарадок, што на Беласточчыне.
Раю зазірнуць на старонку гіп-гоп гурту “PANaNIEBa”. pananieba.mam.by
Гурт утварыўся ў 2006 годзе напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Хлопцы, якія клічуць сябе Хвядот, Сьведак і DJ Hit-r, заклікаюць беларускую гіп-гоп грамаду сваёй музыкай адстойваць вольнасьць Беларусі.
Энтузіяст пад нік-нэймам pan_sudzilouski завёў на форумах tut.by галінку дапамогі ахвочым удасканаліць сваю беларускую мову. Цяпер Пана Судзілоўскага турбуюць камбінацыямі літараў, якія ўрэшце паўстаюць у беларускамоўнай вэрсіі як:
“Я перажываю моташнае пачуцьцё праз уласную бездапаможнасьць перад усеагульнаю непісьменнасьцю”.
Альбо яшчэ больш складана:
“Індэтэрмінаванае сутаргавае скарачэнне дыяфрагмы з кароткімі выдыхамі праз рот з''яўляецца неад''емным атрыбутам асобы з неадэкватным успрыманнем навакольнае рэчаіснасці”.
У беларускім сеціве зьявіўся новы сайт пра Наваградак, які так і завецца “Новогрудок”. Расейскамоўныя стваральнікі старонкі спадзяюцца, што змогуць заахвоціць шчэ больш турыстаў да вандроўкі ў старадаўнюю сталіцу Беларусі. Але чамусьці першая навіна на сайце такая:
“Да адміністрацыйнай адказназьці прыцягнута 78 грамадзян. У тым ліку 21 – за дробнае хуліганства, 19 – за п`янку на рабоце, 9 – за знаходжаньне ў грамадзкіх месцах у нецьвярозым стане, 5 – за самагонаварэньне. За парушэньне правілаў дарожнага руху пакараныя 103 пешаходы і вадзіцелі, з іх 6 кіроўцаў – за кіраваньне транспартам у стане алькагольнага ап`яненьня.
Зарэгістравана 8 сямейных скандалаў, па якіх супрацоўнікамі міліцыі праводзілася разьбіральніцтва.
5 Мая каля 19.30 паблізу д\с №4 па вул. Кастрычніцкай у горадзе быў пабіты грамадзянін. 9 Мая каля 16.00 непадалёк магазіна па вул.Юбілейнай ад хуліганаў пацярпеў мясцовы жыхар.
Былі скрадзеныя: 7 мая каля 1 гадзіны ночы на вуліцы Мінскай у гараджанкі – мабільны тэлефон; 9 мая каля 23.30 на пл.Леніна з сумачкі ў жанчыны – мабільны тэлефон”.
Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
У “Начной аблозе” з вамі быў Севярын Квяткоўскі. Да сустрэчы.