“Беларуская справа”, 1926 год:
“Нядаўна заснаваны пры этнаграфічным аддзеле геаграфічнага факультэту Ленінградзкага Дзярж. Унівэрсытэту гурток па вывучэньню Беларусі здолеў за кароткі час шырака разгарнуць сваю працу. {Гурток уцягнуў у свае шэрагі студэнтаў ня толькі аднаго ўнівэрсытэту, але і іншых вышэйшых навучальных устаноў Ленінграду, зацікаўленых у ўсебаковым вывучэньні БССР…} Пры гуртку адчынена бібліятэка-чытальня, якая задавальняе сваіх сяброў беларускай літаратурай і газэтамі. Для няведаючых беларускае мовы заснаваны спэцыяльныя курсы”.
“Бацькаўшчына”, 1956 год. Алесь Карповіч — пра ІІ зьезд кампазытараў Беларусі:
“… калі з’езд паказаў пэўны колькасны рост творчасьці “натхнёнай” савецкай тэматыкай і тым самым выставіў кампазытараў БССР “вернымі носьбітамі” ленінскай тэорыі партыйнасьці мастацтва, дык рост гэты — толькі казённы пакажчык вынікаў партыйнай палітыкі, а творчы “запал” кампазытараў — гэта толькі страхоўка свайго месца ў савецкай грамадзкасьці, своеасаблівае “падкормліваньне” партыйнага дракона, каб самому ня быць праглынутым”.
“Имя”, 1996 год. Ірына Халіп — з нагоды затрыманьня ў Менску кіраўніцтва польскай “Салідарнасьці”:
“Падобна да таго, што з унутраным ворагам кіраўніцтва краіны скончыла ўжо канчаткова: Хадыка ў турме, Пазьняк у эміграцыі, сродкі масавай інфармацыі сядзяць, як мыш пад венікам… Але для апантаных шпіёнаманіяй такая сытуацыя аніяк не прымальная. Значыць, варта шукаць ворагаў зьнешніх. Старая прымаўка абарочваецца рэвэрсам: бі чужых, каб свае баяліся… Чужыя — гэта сябры дэлегацыі польскага прафсаюзу “Салідарнасьць”…якія мелі няшчасьце ў панядзелак прыехаць у Менск”.