Сайт “Трэці шлях” абмяркоўвае праблему сеткавага супраціву (3dway.org). Карыстальнік Андрэй піша:
“Супраціў абапіраецца на сучасныя тэхналёгіі. Інтэрнэт, электронныя форумы, калектыўная творчасьць пад ананімнымі нікамі, імгненная мабілізацыя асобных — і незнаёмых — людзей дзеля кропкавае атакі — дзе заўгодна на прасторах Беларусі, куды ў дастатковай ступені даходзіць сеціва. Масавая незадаволенасьць непадцэнзурнага сеціва становіцца бачнай на плошчах і вуліцах краіны”.
Андрэю супярэчыць карыстальнік Максім:
“Не магу падзяліць твайго энтузіязму. Я пакуль нічога радыкальна новага ня бачу. Ёсьць пэўная частка моладзі, якая актыўна існуе ў сеціўнай інфармацыйнай прасторы. У сытуацыі выбуховай палітызацыі самасьвядомасьці, якая адбылася з 19 да 25 сакавіка, у гэтых колах абудзілася палітычная актыўнасьць. Ці дастаткова гэтага для абвяшчэньня “сеткавага супраціву?”
Сайт “Лімон” (limony.org) дэкляруе ўсемагчымае спрыяньне таму, каб беларусы не баяліся сьмяяцца й крытычна ставіцца да цяперашняй улады.
У разьдзеле музыка (www.limony.org/mat/music/) Выкладзеная песенька — ад імя бабы Яны. Такі сабе маналёг пра рэаліі сёньняшняга дня...
Расейскі сайт “Топ-кніга” (top-kniga.ru) публікуе рэкляму кніжкі пад назвай “Белорусский эротический фольклор” (“Беларускі эратычны фальклёр”). Складальнікі зборніку вядомыя беларускія этнографы Анатоль Фядосік і Тацяна Валодзіна. У кніжку ўвайшлі як запісы навукоўцаў ХІХ—пачатку ХХ стагодзьдзяў (напрыклад, Міхала Доўнар-Запольскага), гэтак і сучасныя – “ўпершыню публікуюцца творы эратычнага фальклёру беларусаў з асабістых архіваў сучасных зьбіральнікаў”. Варта дадаць, што кніжка выйшла ў адным з расейскіх выдавецтваў у сэрыі “Руская патаемная літаратура”.
Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты й гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Яшчэ тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і “закідайце” СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. Да сустрэчы ў оф-лайне.
***
"Начная аБЛОГа" – частка новай праграмы "Начная Свабода". Гл. mp3-аўдыё і выбраныя тэксты "Начной Свабоды"