Карыстальнік ЖЖ Luft прапануе: “У мяне назьбіралася шмат фотак сучаснай беларускай рэчаіснасьці, таму я вырашыў ініцыяваць новую рэклямную кампанію "Новаму тэрміну — новую ідэалёгію!", у межах якой кожны можа адчуць сябе творцам зь БелТА ці іншага выдатнага месца. Галоўныя ўмовы — “мэсыдж” павінен быць выразна і ляканічны, у якасьці слогану неабходна ўжываць нейкае пазытыўнае пачуцьцё ("любоў!", "шчасьце!", "свабода!", "аптымізм!") Паболей радасных адценьняў, наша задача — вярнуць у лона Прэзыдэнта ўсіх, хто заблукаў!” Прыклады работ Luft выкладае ў суполцы па адрасе community.livejournal.com/lulu_gov_by
Блогер Agafon ва ўласным блогу agafon_bel.livejournal.com адзначае: “На Чарнобыльскі шлях многія ішлі з надзеяй, але іх накіравалі ў пешую прагулку па маршруце Акадэмія Навук — Бангалор. Першага траўня на мерапрыемства з аналягічнай культпраграмай прыйшлі ўжо нямногія, а большасьць пайшла расчараванымі… Але ж казаць пра канец беларускага супраціву нельга… Занадта многія гатовыя дзейнічаць, а не недарэчна хадзіць па горадзе. Але, хутчэй за ўсё, дзейнічаць нас падымуць ужо іншыя лідэры”.
А вось сайт belarushockey.com ганарыцца першай у гісторыі перамогай беларускай зборнай над канадцамі: “Асэнсаваўшы, што такая блізкая і жаданая перамога ўсё ж можа ўцячы, хакеісты зборная Беларусі, сабраўшы волю ў кулак, давялі гэты цікавейшы паядынак да лягічнай перамогі”.
І яшчэ на хакейную тэму. Ва ўласным блогу карыстальнік ЖЖ Батуры зьвяртаецца па дапамогу: “Едзем у Рыгу на чэмпіянат па хакеі. Шаноўныя, хто б пазычыў два сьцягі на тыдзень. Альбо параіў, дзе набыць. Свой камусьці сплавіў 19-га”.
На сайце www.belcoins.com можна паўдзельнічаць у аўкцыёне. Да прыкладу, памятная манэта “Сокал-падарожнік" з устаўкай з брыльянту наміналам 50 рублёў 999 пробы выстаўлена з пачатковым коштам у 440 эўра. Юбілейная манэта са срэбра да 2000-годзьдзя Хрысьціянства выпуску 1999 г. — пачатковы кошт 270 эўра. А вось паўгрош Вялікага Княства Літоўскага 1555 г. можна набыць за 40 даляраў…
Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.