Раённая газэта "Асіповіцкі край" надрукавала зацемку "Вушы чуюць, а вочы бачаць". Аўтар — вэтэран працы, член КПСС з 1952-га году Ўладзімер Каляда.
"Вазьмеце хаця б адзін з рупараў змаганьня зь існуючым "фашыстоўскім" рэжымам — Беларускую службу Радыё Свабода. Адзін з карэспандэнтаў — нейкі Ягор Маёрчык, які гойсае па рэспубліцы й знаходзіць альбо сам рыхтуе патрэбных людзей, задаючы ім адно й тое ж вострае пытаньне: "Як жывяце-выжываеце пры сучасным рэжыме ўлады?" Атрымлівае адказ, які гаючым бальзамам льецца на ягонае сэрца: "Вельмі дрэнна, спадар Маёрчык, зусім загінем, калі ня зьменіцца ўлада”. А я пашкадаваў, што не зазірнуў гэты (ну, цалкам незалежны, канечне) спадар да мяне ў госьці ў вёску Краі Дараганаўскага сельсавету. Чаму? Ды расказаў бы чалавеку, што зрабіла мясцовая ўлада дзеля паляпшэньня жыцьця сяльчан".
Назоў вёскі — Краі — вельмі дакладны. Самы ўскраек Асіповіцкага раёну Магілёўшчыны. Асфальт заканчваецца за 7 кілямэтраў, і далей — вязкая гравейка.
Само паселішча складаецца з трох вуліц. Жылыя хаты пракідаюцца нават не праз адну, але адна — пасярод купкі закінутых уздоўж некалькіх дзясяткаў мэтраў. Дом Уладзімера Каляды я знаходжу адразу. Але туды завітаю ў апошнюю чаргу. Адпачатку пазнаёмлюся з жыцьцём Краёў.
Вытрымка з артыкулу "Вушы чуюць, а вочы бачаць":
"Запрацавала вулічнае асьвятленьне, наведзены парадак на мясцовых могілках, абсталяваны ўнікальны міні-палігон для ўтрыманьня цьвёрдых бытавых адкідаў, сьпілаваны аварыйныя дрэвы на адной з вуліц. Даведзены да ладу й падтрымліваецца належны парадак на фэрме".
Жыхары Краёў – людзі вельмі занятыя. Яны ўвесь час некуды рухаюцца. У літаральным сэнсе яны спрабуюць схавацца ад пытаньняў. Так было зь дзядзькам Віцем. У вёску ён вяртаецца толькі на зіму, астатні час працуе будаўніком у Расеі. Увесь сэзонны адпачынак Віця сядзіць у хаце. Кажа, што ў калгасе плацяць мізер, а таму ісьці туды працаваць няма сэнсу.
Зь дзядзькам Віцем я намагаюся крочыць побач, а таму змушаны скакаць праз калюгі.
(Віця: ) "Нармальна нам жывецца. У нас Лукашэнку ўсе паважаюць".
(Карэспандэнт: ) "У Краях ведаюць, што пасьля выбараў на Кастрычніцкай плошчы быў намётавы лягер, пасьля яго разагналі й людзей пасадзілі ў турму?"
(Віця: ) "Усе па тэлэвізары глядзелі й перажывалі".
(Карэспандэнт: ) "Як вяскоўцы да гэтага паставіліся?"
(Віця: ) "Правільна зрабілі! А навошта на вечны агонь недапалкамі плявацца?"
(Карэспандэнт: ) "Але на Кастрычніцкай плошчы няма вечнага агню".
(Віця: ) "Ну, нешта такое там было. Але ня ў гэтым справа. Дзяцей шкада. Мы ж бачылі: там былі выпівохі й наркаманы. Каб яшчэ ня гэты Захад, якога асабіста я не пераношу... Амэрыка — бандыты. Яны ж індзейцаў зьніштожылі!"
(Карэспандэнт: ) "Няўжо Захад так моцна ўплываў на выбары ў Краях?"
(Віця: ) "Канечне! Абгаворвалі нас. Хай і Рыгорыч крыху з грахом, але анёлам для ўсіх ня будзеш".
(Карэспандэнт: ) "Уявім такую сытуацыю: да вас у Краі прыехаў Лукашэнка. Што вы ў яго папрасілі б?"
(Віця: ) "Каб платы паставілі. А што наша вёска такая пустая — гэта ад савецкіх часоў, і Лукашэнка тут ня вінаваты".

Чарговая цытата з раёнкі "Асіповіцкі край"
"Збудавана 3 дамы з усімі зручнасьцямі для работнікаў жывёлагадоўлі ды павільён для пасажыраў рэйсавага аўтобусу. Раней аўтобус хадзіў толькі па пятніцах. Цяпер і па аўторках, нават яшчэ зь меншай цаной за праезд".
На адной з вуліц маладзіца з калёнкі набірае ў вёдры ваду. На прапанову дапамагчы нэрвова адказвае, што й сама справіцца. Вяртаецца на панадворак, да старой аселай хаты. Тут я заўважаю, што з вакна за мной назіраюць тры пары дзіцячых вачэй.
(Спадарыня: ) "А што — калгас шматдзетнай маці даў хату? Не! Ні жытла, нічога няма! Старшыня ня даў. Даў толькі алькагалічкам, якія закадаваліся. У нас у калгасе невядома што творыцца. Б''есься-б''есься, а ўсё адно атрымліваецца, што галавой аб лёд".
(Карэспандэнт: ) "Які заробак маеце — ці можна даведацца?"
(Спадарыня: ) "А-а-ай, г...но!"
(Карэспандэнт: ) "Сто даляраў ёсьць?"
(Спадарыня: ) "Няма. 50 ёсьць, нават 70. Штомесяц працуеш без выходных".
(Карэспандэнт: ) "А як Вы дзяцей выхоўваеце, калі Вы ўвесь час на працы?"
(Спадарыня: ) "Як пападзе".
(Карэспандэнт: ) "А колькі іх у Вас?"
(Спадарыня: ) "Трое".
(Карэспандэнт: ) "Папытаўся ў Вашай вёсцы ў пэнсіянэраў. Яны ўсе жыцьцём задаволены".
(Спадарыня: ) "Канечне! Ім Лукашэнка такія прывілеі зрабіў, пэнсіі падвышае. А нам што? Нам нічога!"
Ля ўжо згаданага аўтобуснага прыпынку стаіць некалькі юнакоў. Яны не чакаюць аўтобусу, а папросту "тусуюцца" бяз справы. Самым гаваркім аказаўся хлопец, які назваўся Кірылам.
(Карэспандэнт: ) "Чым займаецеся?"
(Кірыл: ) "Гуляем".
(Карэспандэнт: ) "Дзесьці вучыцеся?"
(Кірыл: ) "Не, школу скончылі, а каб працаваць, — яшчэ няма 18 гадоў".
(Карэспандэнт: ) "А на што жывяце?"
(Кірыл: ) "Маці працуе".
(Карэспандэнт: ) "Калі споўніцца 18, што будзеце рабіць?"
(Кірыл:) "Пайду працаваць у лясьніцтва".
(Карэспандэнт: ) "І колькі там людзі зарабляюць?"
(Кірыл: ) "300-400 тысяч".
(Карэспандэнт: ) "Чаго ў Краях не хапае?"
(Кірыл: ) "Каб клюб быў. Усе дарослыя гэтага хочуць".
Уладзімер Каляда ў артыкуле "Вушы чуюць, а вочы бачаць" працягвае пералічваць станоўчыя зьмены ў жыцьці Краёў.
"У апошнюю пятніцу прыяжджаюць дараганаўскія мэдыкі, зь імі — прадстаўнікі сельсавету й бытоўкі. Колькі часу былі праблемы з крамай. Цяпер яна працуе тройчы на тыдзень. Дый гандляры-прыватнікі рэгулярна да нас наяжджаюць".
Цётку Антаніну я адарваў ад сьняданку. У іншых людзей а 3-й дня ўжо абед, а яна па вяртаньні з фэрмы першы раз за дзень прысела да стала. Перахапіўшы на хуткую руку, праз колькі хвілін спадарыня пабяжыць адведаць маці-калеку.

(Антаніна: ) "Наша жыцьцё тут дрэннае. Старым няма ніякай дапамогі. Колькі я пісала Лукашэнку, каб нам правялі тэлефон! Мая маці ляжыць у ложку хворая, ёй патрэбен тэлефон, каб выклікаць "хуткую". У нас на вёску — некалькі тэлефонаў. Гэтых людзей мы ня можам патурбаваць ноччу: яны баяцца й не адчыняюць. А машын і трактароў у нас цяпер няма, каб замест “хуткай” павезьці хворага".
(Карэспандэнт: ) "А колькі ідзе зазвычай “хуткая”?"
(Антаніна: ) "Бывае, што праз 30 хвілін прыйдзе, а бывае — праз 2 гадзіны. Нашу вёску зусім забылі. Дзякуй Богу, што пастроілі дарогі, і 2 разы на тыдзень ходзіць аўтобус".
(Карэспандэнт: ) "Вы кажаце, што дарогі пастроілі. Асфальту ж няма..."
(Антаніна: ) "Добра, што хоць гравейку зрабілі, а да гэтага мы ў балотах купаліся. Адна толькі бяда: у нашым калгасе ня хочуць плаціць".
(Карэспандэнт: ) "А колькі Вам для поўнага шчасьця грошай патрэбна?"
(Антаніна: ) "Хай бы нам хоць па 200 тысяч на месяц давалі".
У Надзеі Пухоўскай за месяц да маёй камандзіроўкі памёр сужэнец. Разам яны пражылі 65 гадоў. Цяпер спадарыня Пухоўская праз суд дамагаецца кампэнсацыі. Служба сацыяльнай абароны грошы плаціць адмаўляецца: тлумачыць, што старая сабрала ня ўсе даведкі.
(Пухоўская: ) "За калек, калі яны паміраюць, плацяць 30% іхнай пэнсіі. А мы ў вайну ажаніліся й не расьпісаліся, бо да галавы не прыйшло, што гэта спатрэбіцца. Няма пасьведчаньня пра шлюб. Я толькі што ў райсабес тэлефанавала й прасіла, каб хутчэй далі даведку, бо я сама магу памерці. Прападуць мае грошы!"

(Карэспандэнт: ) "Што ў Краях варта выправіць?"
(Пухоўская: ) "У нас коней няма. На ўвесь калгас іх толькі трое. Мы тут нічога ня выправім, бо няма сілы".
(Карэспандэнт: ) "Як у Краях людзі галасавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?"
(Пухоўская: ) "Добра галасавалі. Я запыталася, ці ёсьць такія, хто супраць Лукашэнкі? Мне адказалі, што не было".
(Карэспандэнт: ) "Прэзыдэнтамі хацелі таксама стаць Мілінкевіч і Казулін".
(Пухоўская: ) "А што гэты Казулін натварыў! Кроў разьлілася. Забілі 8 вайскоўцаў. Я штодня гляджу гэтую палітыку. Я ў целявізеры глядзела, як там сыпаліся даляры й шпрыцы".
Зацемка Ўладзімера Каляды заканчваецца такімі словамі:
"Карацей, спадар Ягор, менавіта жывуць мае землякі, а не выжываюць. Ня верыце, спадар Маёрчык, сумняваецеся? Дык у чым справа? Прыяжджайце. Сустрэнемся, пасядзім, пагаворым пра жыцьцё-быцьцё".
Аўтара артыкулу я знаходжу ў будынку старой школы. Тут спадар Каляда некалі працаваў дырэктарам. Цяпер ён час ад часу прагульваецца па закінутых клясах.
(Карэспандэнт: ) "Вы Ўладзімер Каляда?"
(Каляда: ) "Я".
(Карэспандэнт: ) "А я — Ягор Маёрчык. Вы ў "Асіповіцкім краі" пісалі занатоўку й запрашалі ў госьці".
(Каляда: ) "Я чуў, як вы там на плошчы лютавалі! Так што ідзі, Ягор Маёрчык, па-добраму: за вамі ўжо тут палююць. Пасьля таго артыкулу прыяжджаў начальнік раённага КГБ. Ён мне сказаў: "Зьявіцца, вы нам тэлефануйце — і праз гадзіну мы на месцы". А цяпер сыстэма вельмі канкрэтная! Зразумела?"
(Карэспандэнт: ) "Вы ж мяне запрашалі. Я й прыехаў".
(Каляда: ) "Я вас не запрашаў — гэта быў жарт. Ваша “Свабода” перадае, што ўсё паўсюль гіне, а тут у нас, калі ласка, жыцьцё. Сэнс быў такі: я выступіў супраць вашай “Свабоды”. Я вас слухаю з 10 да 14 вечара, і раніцай з 6 да 8. Так што я ўсе падрабязнасьці ведаю. Я павінен ведаць, што ў нас творыцца".
(Карэспандэнт: ) "Якімі словамі можна апісаць сёньняшняе жыцьцё ў Краях?"
(Каляда: ) "Госпадзі, каб так жылі пры савецкай уладзе! П''юць бязбожна. Маладых засталося 7 чалавек. На іх Краі й трымаюцца. Калі іх павыганяць, — ня будзе каму працаваць на фэрме".
(Карэспандэнт: ) "А чаму Вы пра гэта не напісалі?"
(Каляда: ) "Гэта мае вучні. Атрымліваецца, што я іх кепска выхоўваў".
На разьвітаньне мы паціснулі адзін аднаму рукі. Я ня ведаю, ці патэлефанаваў Уладзімер Каляда куды трэба. Але з Асіповіцкага раёну я зьехаў без прыгод.