Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“А вясёлых акцябрат пакусалі кіскі ў рад. Кіпцюркі ўтыркаюць ў кніжкі, нібы ў мышкі нашы кіскі” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 7 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“ЛіМ”, 1936 год. Паэт А.Якімовіч:

“У дзіцячай літаратуры ў свой час панавала нямала халтуршчыкаў і непісьменных людзей, якія нічога агульнага з літаратурай не мелі. Усё гэта рабіла і цяпер яшчэ робіць пэўны ўплыў на якасць літаратуры для дзяцей. Нават у 1935 г. у нас друкаваліся яшчэ такія творы, як “Кніжкі і кіскі” Каганоўскай — яркі ўзор непісьменнай халтуры: “А вясёлых акцябрат Пакусалі кіскі ў рад. Кіпцюркі ўтыркаюць ў кніжкі, Нібы ў мышкі нашы кіскі”.

“Советская Белоруссия”, 1946 год:

“Кнігі выдатнага беларускага асьветніка, першадрукара Георгія Скарыны зьяўляюцца вялікай бібліяграфічнай рэдкасьцю і ўяўляюць незвычайную культурную каштоўнасьць. У 1928 годзе дырэкцыя Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна набыла ў Ленінградзе, у бібліятэцы Камарніцкага, пяць кніг, выдадзеных Г.Скарынам у 1517 годзе ў горадзе Прага на беларускай мове… Нямецкія захопнікі падчас акупацыі разрабавалі рэдкія кнігі, у тым ліку выданьні Г.Скарыны. Гэтыя кнігі адшукаліся ў горадзе Ратыборы, і ў ліку іншых каштоўнасьцяў вернуты ў Менск”.

“Вечерний Минск”, 1976 год:

“Удзельнікі камсамольскага сходу “Рашэньні ХХV зьезду КПСС — выканаем!”… зьвярнуліся ад імя камсамольцаў аб’яднаньня з заклікам да ўсіх маладых рабочых менскіх прадпрыемстваў пачаць спаборніцтва за права ўскладаць кветкі ў дні гадавін подзьвігу Т.А.Лук’яновіча на вуліцы Эльзэнштрасэ, дзе ён зьдзейсьнены, і да манумэнту Воіну-вызваліцелю ў Трэптаў-парку ў Бэрліне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG