“Звязда”, 1946 год. Пераказ вядомай прамовы Чэрчыля ў Фултане:
“Ад Штэтына на Балтыцы да Трыеста на Адрыятыцы жалезная заслона апусцілася на кантынент. За гэтай лініяй захоўваюцца ўсе скарбніцы старажытных дзяржаў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. Варшава, Берлін, Прага, Вена, Будапешт, Белград, Бухарэст, Сафія — усе гэтыя выдатныя гарады і насельніцтва ў іх раёнах знаходзяцца ў совецкай сферы і ўсе падпарадкоўваюцца ў той ці іншай форме не толькі советскаму ўплыву, але і ў значнай ступені кантролю Масквы, які павялічваецца”.
“Ніва”, 1966 год:
“Усе сяляне даўно ўжо перакананы, што не можа быць сапраўднага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы без электрычнасці. На жаль, у Беластоцкім ваяводстве амаль палавіна гаспадароў усё яшчэ застаецца без электрычнага святла. Улады, на шчасце, не занядбоўваюць гэтай справы. У гэтым годзе будуць электрыфікаваны далейшыя 151 вёска Беласточчыны. Прадбачваецца, што пад канец года стан электрыфікаваных вёсак ў Беластоцкім ваяводстве дасягне 69,3%”.
“Народная Воля”, 1996 год. Анатоль Майсеня адзначае:
“З усёй бесцырымоннасьцю адкінуўшы ўбок прафэсіяналізм, досьвед, кампэтэнтнасьць, прэзыдэнт зрабіў стаўку толькі на асабістую адданасьць. Як вынік, мы маем клясычны прыклад кланавай, зямляцкай палітыкі, а Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці, дзе доўгі час працаваў прэзыдэнт, зрабіўся асноўным пастаўшчыком кіроўных кадраў у Беларусі. І ў гэтым сэнсе кланавая палітыка прэзыдэнта нічым не адрозьніваецца ад кланавай палітыкі ў Таджыкістане”.