Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ленінскі кліч" супраць "Вольнага гораду"


У Чавускім раённым судзе сёньня адбываецца папярэдняе судовае паседжаньне па пазову газэты крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч” супраць выдаўца незалежнай газэты “Вольны горад” Уладзімер Кудраўцава і аўтара Валеры Бысава. Паводле пазову, Бысаў нібыта зьняважыў гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю рэдактара дзяржаўнага выданьня Тацьцяны Іўкінай.

Бысаў – аўтар сэрыі артыкулаў “6 год у рэдакцыйным ГУЛАГУ”, якая выйшла ў жніўні-верасьні 2004 году, дзе апісвалася, якімі мэтадамі кіруе газэтай рэдактарка.

Выдавец і аўтар артыкулу не прызнаюць прэтэнзіі Іўкінай і заяўляюць, што ў судзе дакажуць сваю правату. Сёньня бакі адмовіліся ад прымірэньня і заявілі, што давядуць справу да судовага працэсу.

Цікава, што на загад Магілёўскага абласнога суду пазоў разглядае Чавускі раённы суд. Прычыны гэтага невядомыя, але некаторыя сьцьвярджаюць, што Крычаўскі раённы суд не захацеў узяць да разгляду гэтую справу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG