Для 29-гадовага Паўла Мажэйкі судовы працэс і адбываньне пакараньня за паклёп на прэзыдэнта — у даволі аддаленым мінулым. Драматычныя падзеі пачалі забывацца, і яму не хацелася варушыць успаміны. Але вось мы ўсё ж размаўляем, і я спрабую пачуць ад яго найперш, як тады на пераломе 2002-2003 гадоў успрымалася ім зьняволеньне і як цяпер, ці памянялася штосьці?
“Павінен пахадзіць зь бервяном як Ленін калісьці”
Павал разважае: “У параўнаньні з тымі ўмовамі, у якіх утрымліваюцца цяперашнія палітвязьні — Дашкевіч, Фінькевіч, той жа Казулін, я разумею выдатна тое, што маю тагачасную “хімію” можна жартам назваць нават курортам”.
Павал трапіў з Горадні ў папраўчую установу ў Жлобіне, яго накіравалі працаваць на тартак. Начальнік падкрэсьліў пры гэтым: “Ты павінен ведаць, што значыць пэцкаць паперу”. Па-другое ён сказаў, што Павал павінен “пахадзіць зь бервяном як Ленін калісьці”.
Толькі вось хлопец не да канца зразумеў пры чым тут Ленін? Фэрмэр Бабушкін трымаў пад Жлобінам лесапільню, дзе працавалі людзі з “хіміі”. Быў розны графік: ад васьмі да трох, але часьцей — ад васьмі да васьмі гадзінаў увесь тыдзень, а потым сем дзён адпачынку. Спаць вярталіся ў горад, хадзіў гарадзкі аўтобус. Гэта было абмежаваньне свабоды з абавязковым прыцягненьнем да працы.
У Паўла нічога не вылічвалі, адзінае, што парадак на “хіміі” такі, што ён сам павінен быў сябе забясьпечваць — харчавацца, апранацца, плаціць за пражываньне ў інтэрнаце. А там крыты на вокнах і міліцыя на ўваходзе. Атрымлівалі на тартаку больш, чым іншыя зьняволеныя, восемдзесят тысяч рублёў на той час, нават да ста трыццаці тысяч.
“Да Паўла свабодна прыяжджалі журналісты”
А наколькі цяжкой была праца? Сапраўды бярвеньне трэба было цягаць, ці гэта рэальна? Падымаць бярвёны ня трэба было, гаворыць Павал, але іх пілавалі, трэба было закаціць на пільню, прыняць дошкі. Праца на тартаку фізычна цяжкая, і яшчэ холадна было тады, нават да 35 градусаў.
Стаўленьне да мяне ў той час з боку ахоўнікаў і стаўленьне, напрыклад, да Фінькевіча, які доўгі час знаходзіўся таксама на “хіміі”, зусім іншае, мяркуе Павал Мажэйка.
У іх з Міколам Маркевічам былі адны зь першых палітычных прысудаў. Відавочна, што начальнік жлобінскай “хіміі” ня ведаў да канца, што зь ім рабіць? Ціснуць — невядома ці можна, а даць слабіну — таксама хто ведае — могуць даць па шапцы. Да Паўла свабодна прыяжджалі журналісты, іншыя людзі. Фактычна ніколі не было праблемаў нават наведаць “хімію”, зайсьці ў пакой, дзе ён жыў.
Прыяжджалі і амбасадары нярэдка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў і Сяргей Скрабец. З пункту гледжаньня сёньняшняга дня, гэта быў вельмі лёгкі рэжым, падсумоўвае палітвязень. Пагатоў дазвалялася раз на месяц, пры адсутнасьці парушэньняў, зьяжджаць дадому тэрмінам да пяці дзён. У Паўла праблемаў з гэтым ніколі не ўзьнікала.
Мама Сафія Міхайлаўна адчыняла дзьверы, абдымаліся, яна саджала сына за стол, карміла сваімі супамі, катлетамі. Павал успамінае: абыходзілася без асаблівых пяшчотаў, стараўся зрабіць выгляд, што ўсё нармальна.
Нейкіх фізычных наступстваў, ці маральных нават сам ён сёньня не адчувае. Па-першае, як толькі апынуўся ў Жлобіне, зразумеў, што ўдасца наладзіць нармальныя стасункі з тымі, хто там знаходзіўся. А гэта было важна. Напэўна, родныя, сябры перажывалі, канечне, але сам ён спакойна прайшоў праз гэта, гаворыць Павал.
“Я адчуваю сябе на сваім месцы, я гарадзенец”
Мала таго, ён стаў нечакана для сябе вядомым сярод дэмакратычнай грамадзкасьці, яго пазнавалі там, дзе ніколі не бываў раней. А паезьдзіць па Беларусі давялося нямала, калі працаваў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году. Цяпер у Горадні палітвязень “спрабуе ажывіць грамадзкі рух”. “Я адчуваю сябе на сваім месцы, я гарадзенец, як часта кажуць тутэйшыя людзі, “з крыві і косьці”, ведаю, што тут і зямля, і энэргія мае”, — гаворыць Павал.
А ці ўзьнікала жаданьне адпомсьціць? Шчыра сказаць: ніколі, кажа ён. Яму часта сустракаюцца ў горадзе пракурор, сьледчы, часам нават коратка размаўляе зь імі. Гэта іхняй праблемай стала цяпер, а не ягонай, таму што яны адчуваюць сябе няёмка, калі бачаць яго, і ён гэта адчувае.
Першы месяц на “хіміі” быў найбольш складаным псыхалягічна. Павал вяртаўся з працы праз жлобінскі вакзал, і якраз быў час цягніка “Гомель-Горадня”. Абвясьцілі, што ён адыходзіць праз пяць хвілінаў, і гэта было цяжка, бо ты ня можаш сесьці ў яго і паехаць дахаты, узгадвае палітвязень.
Першы дзень на “хіміі”
Першы дзень мацней застаўся ў памяці, момант, калі апынуўся на “хіміі”. Пачалі варыць бульбу разам з новымі суседзямі, селі за стол, але раптам яго паклікалі да тэлефону. Калі вярнуўся, ежа стаіць некранутаю, чакала яго. Значыцца: прынялі.
У інтэрнаце былі блёкі з двух пакояў, шэсьць-сем чалавек жылі.
Навука, якую там атрымоўваеш, неабавязковая, разважае Павал. Ну, хіба, можа карысьць у тым, што пераканаўся: зь любымі людзьмі можна мець нармальныя стасункі. Але ці так ужо патрэбна гэткая навука? Альбо тое, што стаў разьбірацца: адкуль прывезена дрэва на тартак — з правага берага Дняпра ці зь левага? Ня ведаю, гаворыць Павал...
Што яшчэ можна ўзгадаць? Напрыклад, як атрымліваў тады шмат пошты, за увесь час больш за тры тысячы лістоў і паштовак. За дзень часам магло прыйсьці на ягоны адрас штук семдзесят, нават сто лістоў. Ніхто там такога ня бачыў ніколі. Ахоўнікі былі вельмі ўражаныя, адчувалася непадробная павага, калі аддавалі яму ў рукі карэспандэнцыю.
І Павал да адбою чытаў лісты, часьцей за ўсё ад незнаёмых людзей, пісаў адказы. У той час як раз адбывалася кампанія салідарнасьці з палітвязьнямі, якую абвясьціла праваабарончая арганізацыя Amnesty international. Дарэчы, прыходзілі таксама пасылкі, нават з Лёндану з Пэн-клюбу: ангельская гарбата, цукар, мыла.
У “хаце” Мажэйкі ўтварыўся кніжны клюб
Што дапамагло адаптавацца тады? Кнігі дапамагалі вырывацца маральна, духоўна з той атмасфэры. Шмат прачытаў за той час: Кундэру, Павіча, “Размовы з Бродзкім”, “Верш на Свабоду” выйшаў якраз, яму перадалі тры ці чатыры асобнікі, раздаў іх ахвотным. Яны з задавальненьнем чыталі, напрыклад, быў верш пра “мянта”, якога б’юць.
Раней у інтэрнаце пераважна чыталі газэты, крыжаванкі адгадвалі. З прыездам Мажэйкі ў ягонай “хаце” утварыўся своеасаблівы клюб, размаўлялі пра палітыку, ды пра іншае. Пры канцы ўдалося стварыць бібліятэку, БАЖ абвясьціў акцыю — “Зьбяром кнігі!” Пасьля разам з аташэ па культуры амэрыканскай амбасады прывёз таксама кнігі, для іх зрабілі паліцы. Кнігі засталіся на “хіміі”, некалькі соцень.
Павал захаваў памятку са Жлобіна. Калі мянялі сьцяг і герб у мясцовым судзе, шыкоўна зробленую “Пагоню” ( шоўк, інкруставанае дрэва) схавалі ў падвале, а хлопцы з “хіміі”, якія працавалі там, прынесьлі і падаравалі яму на Каляды. У яго дома яна цяпер на сьцяне. Ён, дарэчы, наладзіў калядную вячэру — як і належыць, з дванаццацьцю стравамі, для ўсіх гэта было навіной.
“Мажэйка, вас чакаюць…”
У тыя дні ён вёў дзёньнік, запісваў свае ўражаньні. Праўда, калі выйшаў, то зразумеў, што жаданьня іх надрукаваць у яго няма. У Жлобіне яму пашчасьціла, што побач з інтэрнатам жыў адзін фронтавец, сталы чалавек, які пачуў па “Свабодзе”, што прыедзе Павал Мажэйка.
Ён прыходзіў сустракаць цягнікі і перадаваў абвестку па гукаўзмацняльніку: “Мажэйка, вас чакаюць…” Гэты чалавек аддаў ключы ад сваёй хаты, сказаў, што ў любы час можна прыходзіць, Павал сапраўды стараўся завітаць туды, нармальнай ежы зьесьці, паглядзець тэлевізар, прыняць ванну. Гэта было вельмі важна, бо “хімія” ёсьць “хіміяй”. Дзякуй гэтаму чалавеку, што прапанаваў яму ў незнаёмым горадзе хатні ўтулак, кажа палітвязень.
Па магчымасьці Павал сёньня сочыць за лёсам цяперашніх палітвязьняў, некалькі разоў езьдзіў да Паўла Севярынца ў Малое Сітна, у тым ліку з Аляксандрам Мілінкевічам. Лічу, што гэта важна -- проста паціснуць руку чалавеку, які там знаходзіцца, зазначае Мажэйка. Севярынец, між іншым, таксама працаваў на тартаку.
Павал Мажэйка робіць выснову: сёньня ўмовы ў палітвязьняў значна горшыя. Тады ўвага прэсы, сяброў, калег былі значна больш даступнымі. “Я адчуваў сябе абароненым, ведаў: за кожным маім днём на “хіміі” сочаць сотні людзей, гэтаксама як і за кожным крокам, рухам міліцыянтаў. Сёньня стала ўсё больш жорсткім”.
Тым жа часам Павал кажа: “Да любога, што здарыцца з табой, трэба ставіцца з вытрымкай, годна, заставацца самім сабой, бо гэта жыцьцёвая праверка. У беларускай гісторыі былі людзі, якія ніколі не паддаліся ціску, перасьледу. Можна ўзгадаць Ларысу Геніюш, тых хто прайшоў ГУЛАГ. Іх умовы былі непараўнальна горшымі. Былі і такія, якія збаяліся, далі сябе зламаць. Але пераважная большасьць людзей ніколі ў жыцьці не атрымлівае шанцу спраўдзіць сябе. З гэтай нагоды ня трэба сумаваць, але ведаць, калі цябе б’юць за твае перакананьні – праз гэта трэба прайсьці годна. Перамагае ўрэшце праўда”.
Адзін дзень палітвязьня Аляксандра Васільева, 12.11.2007 Адзін дзень палітвязьня Ўладзімера Плешчанкі, 6.11.2007 Адзін дзень палітвязьня Валер’я Леванеўскага, 5.11.2007 Адзін дзень палітвязьня Івана Крука, 25.10.2007 Адзін дзень палітвязьня Васіля Лявонава, 24.10.2007 Адзін дзень у сям’і палітвязьня Валер’я Шчукіна, 23.10.2007 Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы), 7.03.2007

Павал Мажэйка нарадзіўся 25 траўня 1978 г. ў Горадні. У 2000-м закончыў факультэт гісторыі і культуралёгіі Гарадзенскага унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Нежанаты. Валодае польскай мовай, крыху францускай. Будучы студэнтам і пасьля заканчэньня унівэрсытэту друкаваўся ў газэце “Пагоня”.
24 чэрвеня 2002 году быў асуджаны Ленінскім раённым судом Горадні паводле часткі ІІ артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу за “паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў”. Падставай паслужыла нататка ў “Пагоні” падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году. Паўла прысудзілі да двух гадоў абмежаваньня волі, галоўнага рэдактара “Пагоні” Міколу Маркевіча — да двух з паловай гадоў. Але паводле амністыі ім зьменшылі тэрмін на год.
Пакараньне Павал Мажэйка адбываў зь 1 верасьня 2002 году ў папраўчай установе Жлобіну. Ён быў умоўна-датэрмінова вызвалены 22 сакавіка 2003 году за добрыя паводзіны, і да 1 верасьня таго году мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе.