Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Шарамет: “Я ўбачыў старую як свет манію — утрымацца ва ўладзе, чаго б гэта ні каштавала”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 12 лістапада ў розныя гады.

“Сялянская ніва” ў 1927 годзе зазначае: “Прафэсар лякарскага аддзелу ў Кэмораджы, Роллестог, прачытаў лекцыю аб шкодлівасьці нікаціну, даказваючы, што курэньне адбіваецца блага на мазгавыя функцыі, званняе дыхавічны праход, а адначасна псуе апэтыт, робячы ілюзію здавальненьня і павышэньня энэргіі. Калі гэтак, дык раім усім курцом — пакінуць курыць. Не зважайце, што ад гэтага ўцерпіць дзяржаўны манаполь... Урад знойдзе новую крыніцу даходаў, а вы, курцы, перастаньце курыць, дык будуць у вас нармальна працаваць мазгі, ня будзе завапняцца дыхавічнае горла і пазбавіцеся ілюзіяў”.

На старонках “ЛіМу” ў 1937 годзе Міхась Калачынскі апісвае дэманстрацыю ў Менску: “Дэманстранты нясуць вялікі плакат “Ежовы рукавицы”. “Няхай жыве таварыш Ежоў! Ура сталінскаму наркому!” — хваляю нясецца голас. Ён выліваецца ў магутны голас любві да вернага сталінца Ежова, пад кіраўніцтвам якога народ знішчае апошнія падонкі трацкісцка-бухарынскіх гадзюк... Трыбуну мінае калона Акадэміі навук. Рухаецца аўтамашына. Па баках яе — партрэты вучоных, акадэмікаў, пісьменнікаў Пушкіна, Някрасава. Вышэй партрэтаў лозунг: “Вяршыняй рускай культуры з’яўляецца ленінізм”.

На старонках “Свободных новостей” у 1997 годзе Павал Шарамет прызнаецца: “Мне здавалася, што ў каманды былі новыя ідэі — ідэі пабудовы моцнай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Але потым я ўбачыў, што маладосць на самой справе аказалася недасведчанасцю і некампетэнтнасцю, а смеласць трансфармавалася часткова ў агрэсіўнасць, а часткова ў баязлівасць, а пад быццам бы новымі ідэямі я ўбачыў старую як свет манію — утрымацца ва ўладзе, чаго б гэта ні каштавала. Гэта было вельмі моцнае расчараванне, і таму я сышоў з дзяржаўнага тэлебачання”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG