Паводле статыстыкі, праваслаўных вернікаў у Беларусі больш за 70 працэнтаў. Але насамрэч вернікаў нашмат менш. І асяродкі глыбокай веры ўзьнікаюць парою ў месцах нечаканых. Пра адзін з такіх асяродкаў я і хачу распавесьці.
У Новы Двор я патрапіў абсалютна выпадкова. Едучы на лецішча, я збочыў у гэтую вёску, каб падзівіцца на помнік архітэктуры пазамінулага стагодзьдзя, сядзібу й рэшткі парку беларускіх шляхціцаў Бунгенаў.
У вёсцы я спытаўся ў першай сустрэчнай спадарыні, як знайсьці сядзібу. А спадарыня, абаяльная інтэлігентная кабета, не зьдзівіўшыся маёй беларускай мове, па-беларуску ж мне і адказала.
Сказала, што ў панскім доме даўно абсталяваны храм. А вёска Новы Двор, да рэвалюцыі шляхецкая рэзыдэнцыя, апошнія дзесяць гадоў ёсьць рэзыдэнцыяй духоўнасьці.

Сьвятлана: “Царкву гэтую мы доўга й пакутліва рамантавалі, і рамонт гэты яшчэ ня скончаны. У нас бацюшка цудоўны, ён шмат гэтаму ўвагі надае. У яго дзесяць дзяцей. Усе, праўда, амаль ужо дарослыя.
Бацюшка ў нас рэдкі чалавек. Я часам дзіўлюся, як яму сілы на ўсё хапае. Ён падаць будзе, але будзе рабіць тое, што трэба. Думалі будаваць новы храм на горцы, каля прыпынку. А ў нас прыход невялікі, на жаль. З Новага Двара вернікаў ня так і многа”.
Карэспандэнт: “Чаму?”
Сьвятлана: “Ня ведаю. Сама дзіўлюся. Старыя людзі ставяцца да царквы крытычна. Ня проста абыякава, а актыўна могуць не прымаць. Гэта не абгавор, гэта шкадаваньне. У маіх варунках апошніх гадоў калі б не рэлігія, я ня ведаю, што са мною было б”.
Спадарыня Сьвятлана — былая настаўніца беларускай і расейскай мовы, у жыцьці перавагу аддае мове роднай.
Карэспандэнт: “Вам не замінае небеларускасьць нашае царквы?”
Сьвятлана: “Так нельга гаварыць. Па-першае, царква стаіць па-над любымі нацыянальнасьцямі. Чалавек, ён ёсьць чалавек. Хоць ён кітаец, хоць ён маляец, хоць ён беларус. Бог стаіць па-над гэтым. Гэта мы, людзі, падзяліліся на нацыі. Каб мы ўсе жылі па-боску, ці важна было б, хто ты?
Іншая рэч, што раз мы жывем у такім сьвеце, свае карэньні забываць нельга. Гэта быў бы вельмі сумны сьвет — усе аднолькава гавораць, усе аднолькава сьпяваюць, усе аднолькава думаюць”.
Карэспандэнт: “Цікава, ці згодны вы з такой думкаю? Што беларуская мова дадзеная беларусам ад Бога, а расейская мова Богам ня дадзеная, а дадзеная Цэсарам?”
Сьвятлана: “Любая мова любой нацыі дадзеная, відаць, ад Бога. А як жа ж? Яна настолькі прыгожая. Хай не крыўдуюць расейцы — народная, гутарковая беларуская мова прыгажэйшая. Літаратурная расейская — багацейшая. Дзівіцца гэтаму не даводзіцца.
Больш як чатырыста гадоў нашу літаратурную мову душылі й душылі. Усіх сапраўдных беларусаў вынішчылі, засталося насельніцтва. І з гэтага насельніцтва, дзякуй Богу, прабіваюцца нейкія парасткі. Моладзь з жывымі вачыма, тая, што хоча чагосьці, акрамя водкі й хваста сялёдкі”.

Двухпавярховы бела-блакітны сядзібны будынак калісьці служыў складам, крамай, клюбам і домам быту. Сёньняшнюю царкву ў ім выдае адно маленькая званіца па-над галоўным фасадам.
Айцец Анатоль, чарнявы моцны мужчына гадоў пяцідзесяці з надзвычай праніклівым позіркам, карэспандэнта “Свабоды” сустрэў больш чым прыязна.
Карэспандэнт: “Ці павінна царква ўдзельнічаць у беларусізацыі й падтрымліваць беларусізацыю? Ці гэта ня справа царквы?”
Анатоль: “Мова — справа асабістая. Гэта справа нерэлігійная. Але многія людзі хацелі б маліцца на беларускай мове. Царква ідзе ім насустрач. Няма ніякіх перашкодаў, каб людзі маглі гэта рабіць. Я таксама трохі ведаю беларускую мову й ня супраць, каб набажэнствы па-беларуску вяліся таксама”.
Карэспандэнт: “Я ведаю, у вас дзесяць дзяцей”.
Анатоль: “Калі людзі жывуць паводле закону Божага, то яны ставяцца да справы нараджэньня дзяцей па-іншаму, чым людзі бездухоўныя”.
Карэспандэнт: “А вам ня цяжка зь дзесяцьцю?”
Анатоль: “Цяжка. Чаму ня цяжка. Але гэта цяжкасьці незаўважаныя. Калі людзі маюць аднаго ці двух дзяцей, кажуць, што гэта вельмі цяжка”.
Першы паверх сядзібы, малаасьветленыя, скляпеністыя пакоі — гэта гаспадарчыя памяшканьні й трапезная. Непасрэдна царква месьціцца на другім.
Што праўда, некананічнасьць гэтага маленькага храму толькі дадае яму ўтульнасьці. Я паставіў сьвечку за памерлых свваякоў. У Новы Двор я патрапіў неўзабаве пасьля Радуніцы.
Анатоль: “Розьніца паміж жывымі й памерлымі ў тым, што мы можам яшчэ вырашаць — што можна, а што нельга, тварыць дабро ці зло. А яны нічым ужо дапамагчы ня могуць. І таму царква, як маці клапатлівая, клапоціцца аб іх і заклікае нас памятаць аб іх, дапамагаць ім сваёй малітвамі, сваімі справамі ў іх імя, якія мы намагаемся рабіць”.

Касьцяк навадворскага прыходу складаюць верніцы Сястрыцтва ў гонар увядзеньня ў Храм Прасьвятой Багародзіцы.
Жанчыны рознага веку, розных прафэсіяў і з розных вёсак. Галоўная мэта сястрыцтва — дабрачынная дзейнасьць і адбудова храму.
Карэспандэнт: “Што вам дае вера?”
Спадарыня: “Вера — гэта галава ўсяму”.
Спадарыня: “Усе нашы пачуцьці, усе нашы справы — усе зьвязаныя толькі зь верай”.
Спадарыня: “Ты ўстаеш раніцай ідзеш у храм, і такім чынам ты сам радуесься, і вакол цябе твае блізкія ратуюцца”.
Спадарыня: “Мы грэшныя настолькі, што ня ведаем, што такое любоў. Чыста па-чалавечы мы разумеем, што гэта нешта незямное. А гэта Гасподзь”.
Спадарыня: “Любіць, радавацца, жыць”.
Спадарыня: “І іншых за сабою весьці”.
Спадарыня: “Вера — гэта лад жыцьця”.
Спадарыня: “Трэба багацець у Бога”.
Спадарыня: “У Царства Божае на джыпе ня ўедзеш”.
Самай старэйшай жыхарцы Новага Двара, Надзеі Пятроўне Ялазе, дзевяноста пяць гадоў, якія яна ўсе пражыла ў роднай вёсцы. Бачыла бабуля й немцаў, і палякаў. Але самыя страшныя ўспаміны Надзеі пра пешыя гады савецкай улады.

Надзея: “Галадалі, вошы аб’ядалі ўсё цела. У дваццатых гадах”.
Са сваім паважным узростам спадарыня Надзея мірыцца ня хоча. Адно шкадуе, што ня можа памаліцца ў адчыненай царкве. Другі паверх ужо не для яе ног.
Надзея: “Як адзін дзень пражыла. Я нават і не адчуваю, што я столькі пражыла. Неяк праляцелі гэтыя гады”.
Карэспандэнт: “А хочацца яшчэ пажыць?”
Надзея: “Ой, канечне, хочацца. Што вы гаворыце? Хто гэта хоча паміраць? Як закрыюць зямлёй, дык ня будзеш бачыць ні сьвету, ні сьледу. Нічога ня будзеш бачыць”.
Вальнадумны асяродак у Новым Двары я знайшоў у іншай верніцы, пэнсіянэркі Зінаіды. Былой бухгальтаркі з прагрэсіўнымі поглядамі. Седзячы на яе кухні й частуючыся гарбатаю, я зь цікавасьцю слухаў Зінаіду.
Спадарыня жвава выказвала сваю вэрсію папулярнасьці сёньняшняга кіраўніка Беларусі ў народных масах:
Зінаіда: “У яго вочы запальваюцца, калі ён можа сказаць нешта смажанае. Ён такім застаўся да гэтае пары. Калі ён можа сказаць некаму пакасьць, у яго сьвятло ў вачах зьяўляецца. Ні апазыцыянэры, ніхто не гаворыць, што ён склочнік. А гэта яго натура. У гэтым ён увесь і на гэтым ён узышоў. Таму што народ любіць смажанае. І ня трэба думаць, на чым ён яшчэ ўзьняўся. Толькі на гэтым”.
Мая апошняя суразмоўца — таксама пэнсіянэрка і таксама верніца. Да веры спадарыня Клаўдзія прыйшла празь неабходнасьць пакаяньня. Клаўдзія — мажная, жыцьцярадасная цётухна — былая выхавацелька дзіцячага садка.
Клаўдзія: “А як мы выхоўваліся? Дваццаць восем дзяцей. Турэмны прынцып. Хто мацнейшы, той і мае рацыю. Я была хто? Наглядчык. Ну, калі-небудзь пагладжу па галаве, калі пасьпею. “Хутчэй, пайшоў, давай”. “Умывайся хутчэй!” “Еж!” “Кладзіся!”
Карэспандэнт: “А чаму вучылі? Дзядулю Леніна любіць?”
Клаўдыя: “Вучылі. Цяпер бы я па-іншаму вучыла. Хаця б споведзі навучыла. Калі чалавек шмат моліцца, ён часу не заўважае. Ён ня цэніць яго, як мы яго цэнім. Ляцім. І нас спэцыяльна заводзяць. Так і ў садку. “Хутчэй, давай, пайшоў”. Дзеткі — псыхі, выхавальнік — нэўрастэнік”.
На разьвітаньне спадарыня Клаўдзія падзялілася сваёй формулай пасьпяховай будучыні Беларусі. Ня самы горшы варыянт.
Клаўдзія: “Калі б ваша “Свабода” ды з праваслаўнаю царквою разам, дык, можа, народу дыхаць было б чым”.