Напярэдадні “Чарнобыльскага Шляху” на сайце руху ”Бунт” зьявілася інструкцыя “Паводзіны на масавых акцыях. Парады для тых, хто не лічыць сябе Тэрмінатарамі”. “Што браць на акцыю?”, “Што браць на акцыю?”, “Як сыходзіць з мітынгу” – такія назвы разьдзелаў для патэнцыйных удзельнікаў вулічнага мерапрыемства. Асобная частка прысьвечаная магчымым дзеяньням міліцыі, і як сябе правільна паводзіць у часе разгону і хапуну: даецца клясыфікацыя міліцыянтам і салдатам унутраных войскаў, ды іхным задачам у часе разгону. Асобны разьдзел – “Клясыфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях”. Што да ўласна разгону, парада вельмі кароткая: “Найперш, як заўсёды, не баяцца”.
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра намер лідзкіх уладаў прыбраць з дахаў і сьценаў дамоў спадарожнікавыя талеркі, якія ўсталяваныя без дазволу камунальных службаў. Камэнтары:
“Гэта палігон для выпрабаваньня падобнай меры для ўсёй Беларусі”;
“Захацелі апазыцыйны тэлеканал арганізаваць, а мы забаронім талеркі?”;
“А можа адразу прыраўняць талеркі да зброі, і арганізаваць дабравольную здачу за ўзнагароду?”
На інфармацыйным сайце “Салігорск” зьявілася інфармацыя: “Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку №1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце на беларускае мове. У лісьце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучваньне прыпынкаў па-беларуску, інфармацыя на аўтавакзале "Салігорск" даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных шыльдаў будуць рабіцца адпаведныя зьмены. Нагадаем, што ў лютым салігорскімі маладафронтаўцамі быў ініцыяваны збор подпісаў пад зваротам з шэрагам патрабаваньняў сярод якіх было патрабаваньне агучваньня прыпынкаў у грамадзкім транспарце па беларуску”. Камэнтар: “Цікава, што з заяўленага будзе зроблена насамрэч, а што так і застанецца на паперцы.”
Блогер Палачанка у сваім інтэрнэт-дзёньніку пераказвае пачутае: “Сёньня іду дахаты... З размовы цётачак -- "дворнічых" на лавачцы: "А што гаварат прасьцітуткі самая дрэвняя прафесія? А дворнікі што -- ня дрэвняя?!" Абураныя такія...”
Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.