На форумах сайту ідзе дыскусія наконт таго, што ў Беларусі хутка скасуюць шмат ільготаў.
Адылія піша: “Мая стрыечнае бабуля вельмі хварэе. Яна амаль ня можа сама хадзіць, ёй вельмі баляць ногі. Калі яна паспрабавала зьвярнуцца ў лякарню... ёй сказалі, адкрытым тэкстам – ты ўжо старая і ўсе адно хутка памрэш. І вось сяджу я ў яе, і яна плачучы мне расказвае... Што ў гады вайны ў іх вёсцы стаялі акупацыйныя войскі. І ў іхнюю хату разьмясьцілі некалькіх немцаў. І сярод іх быў нямецкі лекар. І калі дзеці захварэлі, гэты лекар іх лекаваў, даваў лекі, сядзеў зь імі начамі. І вось яна мне гэта расказвае й пытаецца: "Чаму фашысты, ворагі ставіліся да нас лепей, чым цяпер ставіцца дзяржава, на якую я ўсе жыцьцё працавала?!" "Як можна такое сказаць чалавеку?! Я не магу гэта зразумець... Як пасьля гэтага можна гаварыць пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву?»
Палітоляг Аляксандар Фядута разважае на старонках разважае: “Валэнса выступіў супраць вэндэты Ярузэльскаму. Гэта пазыцыя ня проста здольнага думаць, але вялікага палітыка. Некалі мы з Толем Майсенем спрачаліся, ці зможа атрымацца з Лукашэнкі Валэнса. Мы абодва памыліліся. Мы не разумелі, што прэзыдэнтам стаў не Валэнса – электрык з Гданьскай вэрфі, а Валэнса – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру. І паводзіўся годна гэтага званьня. Ён і цяпер паводзіцца годна гэтага званьня. Ён прызнаў свайго галоўнага апанэнта – Ярузэльскага – вартым павагі”.
На форумах парталу абмяркоўваюць навіну пра тое, што менскія ўлады ня будуць уводзіць забарону на продаж піва ў летніх кавярнях у цэнтры гораду.
“Піва цудоўны напой, -- разважаюць удзельнікі форумаў. – Якраз у цэнтры ў нейкай кавярні яго піць вельмі прыемна. А алькагалізм, наркотыкі – гэта праблема ня піва, а людзей. Забаронамі нічога ня вырашыш”.
“Гэта ж зразумела, што пытаньне піць ці ня піць у нас не абмяркоўваецца. Абмяркоўваецца толькі што піць і колькі. Калі цяпер моладзь сядзіць у парку зь півам, дык пасьля забароны (калі яна ўсё ж будзе), гэтае ж спадарства пяройдзе ў менш культурныя месцы на меней культурныя напоі...”
“Пакіньце гэты цудоўны напой у спакоі! У нас жа ж столькі міліцыі, вось няхай яна й сочыць, каб усё было цывілізавана!”
“Узровень спажываньня піва на душу насельніцтва ў Чэхіі ў 8 разоў вышэйшы, чым у Беларусі, у Нямеччыне – у 4,5 разы вышэйшы, чым у нашым калгасе. І пры такіх, здавалася, пагражальных маштабах піваманіі ў цывілізаваным сьвеце яшчэ ніводнаму нармальнаму чэху не прыйшла да галавы ідэя забароны рэалізацыі піва”.
Літаратарка Марыйка Мартысевіч зьмясьціла свой варыянт вольнага перакладу на беларускую мову “Катэхізіса польскага дзіцяці”. Пераклад зроблены ў суаўтарстве зь іншай літаратаркай – Таняй Заміроўскай.
Хто такі ты? - Беларусік.
- Які знак твой? - Белы бусьлік.
- Дзе жывеш ты? - У засьценках.
- Хто твой вораг? - Лукашэнка.
- А чаму? - Ён дзядзька хворы.
- Скуль прыйшоў ты? - З Бангалору.
- Які кліч твой? - ЗА СВАБОДУ!
- Пра што марыш? - Сьмерць уроду.
- Дзе Радзіма? - У дрыгве.
- Піва будзеш? - Дайце дзьве.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.