На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць выказваньні міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава пра тое, калі ўсё ж адменяць штамп у пашпарце для выезду за мяжу. Раней абвяшчалі, што нібыта штамп адменяць ад 31 сьнежня 2007 году. Міністар Навумаў абяцае вырашыць гэтае пытаньне ў найбліжэйшыя месяцы. Удзельнікі форумаў разважаюць.
“Потым пераплянуюць з 31 сьнежня 2008 году й гэтак далей... Калі яны нарэшце вырашаць?!”
“Я мяркую, з 31 сьнежня 2007 году адменяць штамп. А з 1 студзеня 2008 году адменяць пашпарты – тады ніхто нікуды не паедзе ў інтарэсах грамадзянаў і ў інтарэсах дзяржавы”.
“Спадарства, хто-небудзь можа патлумачыць мне, для чаго рэальна патрэбныя гэтыя штампы? Апроч збору грошай? Кантроль патрэбны, але якая патрэба (і лёгіка) у штампе, які ставіцца на колькі год наперад?”
“А я пэўны, што штамп не скасуюць... магу меркаваць, што кошт штампіка ўзрасьце (як гэта адбылося пасьля вядомых заяваў наконт жытла)”.
“Калі сур’ёзна, дык нічым іншым, апроч пабораў, штамп патлумачыць нельга (на год з аднаго чалавека 15 даляраў, няхай у нас маюць запіс хаця б 2-3 мільёны чалавек... вось ужо 30 і болей мільёнаў даляраў штогод! Задарма”.
На сайце Гарадзенскі блог нехта з удзельнікаў піша пра паказальны суд у Горадні над “сьпіртавозамі”, якія труцілі людзей разбаўленым сьпіртам. “Сама адміністрацыя й стварае дэфіцыт сьпіртнога, калі людзі міжволі ішлі на кропкі, стымулююць, так бы мовіць, прадпрымальніцкую ініцыятыву, -- піша аўтар нататкі. – Сьпіртное ў горадзе пасьля 23.00 набыць немагчыма. Куды пойдзе чалавек? Слушна! Да добрай бабулькі. Але апошнім часам зьявілася яшчэ адна кляса спрытных падпольных гандляроў сьпіртным – кіроўцы таксовак. Пасьля 23.00 у любога з кіроўцаў можна набыць паўлітру заводзкай вытворчасьці, але ўжо за 10000 рублёў... На адной з кропак гораду, дзе на маёй памяці таннае пітво прадавалася заўсёды на розьліў, гаспадыня ўжо зусім знахабнела й прадае сьпірт дробным гуртом па 5 літраў, зь меншай тарай і не заходзь. Хутка, я так мяркую, яна адчыніць гуртавую базу й рэкляму дасьць у газэты”.
Barilotti піша ў сваім блогу “Калегу – журналістку-міжнародніцу – разьмеркавалі ў дзяржаўную "раёнку" Менскай вобласьці, нягледзячы на запыт з нацыянальнай недзяржаўнай газэты, дзе яна працуе й праходзіла практыку. Матывавалі тым, што "ня можам разьмеркаваць у недзяржаўную", што "газэта дазваляе сабе няслушныя палітычныя ацэнкі сытуацыі – Вы згодныя?" (калі яна сказала, што ня згодная, адвялі вочы і маўчалі). Як узбагаціцца кантэнт "С..га края" ад зьяўленьня там чалавека са спэцыялізацыяй ва ўнутранай і вонкавай беларускай палітыцы, можна толькі здагадвацца. Краіне патрэбныя міжнароднікі, ага...”
Аляксандар Брэчэк у сваім блогу на сайце www.telegraf.by разважае пра мэтазгоднасьць пераводу беларускай мовы на лацінку. “Я можа быць крамольную для большасьці думку выкажу, але я мяркую, што калі мы ў будучыні хочам зрабіць беларускую мову больш прывабнай, найперш для моладзі, а таксама калі мы маем намер у нейкай пэрспэктыве інтэгравацца ў эўрапейскую ды ўсясьветную супольнасьць, дык самы час згадаць пра... лацінку... Толькі спачатку павінен зьявіцца свой “Атацюрк”, які ўсяго за год у Турэччыне вырашыў гэтую праблему й перавёў турэцкую мову з арабскага альфабэту на лацінскі. Выявілася, што ён ня толькі мову перавёў, але і ўсю краіну з аднаго “берагу” на іншы. І нічога, туркі не крыўдуюць і на лёс свой ня скардзяцца. І нават наадварот”.