Я па-добраму зайздрошчу тым, хто можа сказаць: Я веру ў Бога, веру ў Беларусь, бо веру ў шчырасьць іхных словаў. Я, на жаль, не магу такое сказаць. У словах “я веру ў Беларусь” мне чуецца: Я веру ў людскую, свабодную, беларускую Беларусь, а ня проста ў нейкую сацыяльна задаволеную, крэольскую. Тут я пачуцьцёва знаходжуся ў каардынатах трагічнага кантэксту, як у рэмінісцэнцыях старажытнагрэцкай трагедыі, калі ёсьць яшчэ жывыя героі, але ўжо памірае хор, так і не нарадзіўшыся.
Мне здаецца, я разумею пэсымізм Васіля Быкава і філязофскі гістарызм Валянціна Акудовіча ў ягонай кніжцы “Код адсутнасьці”. Праўда, апошні сказ зь яе абнадзейвае. Ён гучыць так: “Але з чаго яшчэ, як ня з духу высокай трагедыі можа паўстаць воля да супраціву свайму немілажальнаму кону?”
Глябалізацыя трывожыць мяне, але і дае надзею. Я ніколі не скажу: Беларусь для беларусаў.
Мая жонка нарадзілася ў Маскве, але піша беларускія вершы.
Я знаёмы з членам Канстытуцыйнага суду Нямеччыны Udo di Fabio, італьянца, грамадзяніна ФРГ ў першым пакаленьні.
Я бачу ў тэлевізіі міністра ўнутраных справаў Францыі Nicolas Sarkozy, які цяпер балятуецца на пасаду прэзыдэнта Францыі. Ягоны ж бацька быў вугорскі шляхціч, а маці — грэцкая габрэйка.
Мне вельмі сімпатычная 37-гадовая міністарка інтэграцыі Швэцыі Nyamko Sabuni, народжаная ў Бурундзі.
Удо ды Фаб’ё, Нікаля Сарказі і Нямка Сабуні сталі ня толькі моўна, але і мэнтальна сваімі на сваіх новых радзімах. Няхай так будзе і ў нас. Тады сапраўды ня будзе ні элінаў, ні юдэяў, ні ворагаў. А толькі бліжнія. На жаль, мала хто ведае, што першае значэнне эвангельскага Хрыстовага “вораг” у дыхатаміі “вораг – бліжні” ў старажытнагабрэйскай традыцыі абазначала: “не-габрэй”, прадстаўнік іншага племя, як, напрыклад, у літоўцаў gudas – ня толькі беларус, але і літовец, прадстаўнік іншай гаворкі, чужы.
Што да веры і Бога. Я шчыры дэіст. Я веру ў Першатворцу, бо надта ж гарманічны нерукатворны Першасьвет: трава, дрэвы, кузуркі, малекулы, атамы, храмасомы. Ці ўплывае Навышняя Сіла на штодзень — пакуль ня ведаю. Нецярпліва чакаю сваёй Тэафоніі, зямнога Цуду. Можа, і мне дасца шчасце сапраўднага верніка.
Пакуль назіраю адзін сапраўдны цуд: толькі над нечым задумваюся, адразу знаходжу штосьці пра гэта ў першай жа кніжцы, што трапляе пад руку.
***
Пётра Садоўскі – германіст, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня, першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне (1992-1994 гады), кандыдат філялягічных навук.