Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зноў вяртаецца сацыялізм з яго абмежаваным наборам прадуктаў, аднолькавымі цэнамі і сваёй галоўнай заваёвай — чэргамі”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 5 лютага ў розныя гады.

“Сялянская ніва”

На старонках “Сялянскай нівы” ў 1927 годзе нехта за ініцыяламі К.М. піша пра сьвятароў: “Ня гледзячы на тое, што шмат жывуць дзесяткамі гадоў на нашай зямлі, вучыцца нашай мовы ня хочуць, на кожным кроку яе байкатуюць, ігнаруюць нашыя абычаі. На кожным кроку яны стараюцца пашыраць сваю расейшчыну, ці польскасьць, адгараджываючыся, гэткім чынам, высокім плотам ад сваіх прыхаджан. Ня дзіва, посьле гэтага, што паміж пастырам і пастваю, няма нічога супольнага, брацкага, што па канонам Хрысьціянскай Царквы павінна быць”.

“Віцебскі пролетарый”

У 1937 годзе Якуб Колас піша ў “Віцебскім пролетарыі” з нагоды прыняцьця Канстытуцыі БССР: “Здабыўшы сваю незалежнасць, сваю дзяржаўнасць у барацьбе і ў творчым будаўніцтве заваяваўшы радаснае, шчаслівае, заможнае жыццё пад мудрым кіраўніцтвам нашага геніяльнага настаўніка таварыша Сталіна, мы, прымаючы сваю прыгожую, як сонца ясную, Канстытуцыю, павінны ўсе свае здольнасці і сілы і ўвесь энтузіязм аддаць на абарону нашай шчаслівай краіны. Мы ведаем, як хціва зазіраюцца замежныя бандыты на нашы землі і прасоўваюць свае драпежныя капцюры ва ўсе шчыліны. Наш абавязак і нашы задачы — адсякаць гэтыя лапы”.

“Народная воля”

У 1997 годзе “Народная воля” піша пра сытуацыю на Камароўскім рынку: “Сярод парадзелых радоў гандляроў і пакупнікоў важна прагульваўся былы першы сакратар кампартыі Беларусі, а цяпер кіраўнік так званай Палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў. Па яго твары было відаць, што “сапраўдны камуніст” задаволены зменамі на рынку, куды зноў вяртаецца сацыялізм з яго абмежаваным наборам прадуктаў, аднолькавымі цэнамі і сваёй галоўнай заваёвай — чэргамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG