“Беларуская Крыніца”
“Беларуская Крыніца” на гэтым тыдні 1927 году інфармуе: “Праўда”. Пад такім загалоўкам 22.ХІІ. 26 г. у Нью-Йорку паказалася на сьвет беларуская часопісь. Адбіта яна літаграфічным спосабам на 13 старонках. Рэдактарам зьяўляецца айцец др.Я.Тарасевіч. Зьмест першага нумару наступны: “Вучыся” (верш) — Я.Купала, “Старыя мысьлі” — Я.Касьцевіч, “Жычэньні на Калядныя сьвяткі” — (той-жа), “Абавязкі чалавека” — Я.Тарасевіч, “Пара слоў адносна Рэлігіі” — (той-жа), “За праўду” (верш) — Я.Купала. Агулам часопісь што да зьместу робіць дужа добрае ўражаньне. Астаецца толькі пажадаць, каб да зьместу была дапасована і форма, каб літаграфію замяніць штукай друкарскай”.
“Літаратура і мастацтва”
“На гэтым тыдні 1937 году на старонках “ЛіМу” Янка Купала адзначае: “… няма роўнага таму здрадніцтву, якое ўвасоблена ў вобразе трацкісцкіх нягоднікаў — Пятакова, Радэка і іншых на чале з обер-шпіёнам Троцкім… Нашу дзівосную Совецкую Беларусь, расквітнеўшую пасьля доўгіх стагоддзяў рабства і нацыянальнага прыгнечання, трацкісцкія вырадкі хацелі ператварыць у калонію нямецкага фашызма. Яны хацелі разграміць нашы фабрыкі і цудоўныя калгасы, якія зажылі светлым, радасным сталінскім жыццём… Няхай гэтыя здраднікі будуць прокляты навек! Іх трэба раздавіць!”
“Вечерний Минск”
“Вечерний Минск” у 1987 годзе друкуе заключнае слова Міхаіла Гарбачова на пленуме ЦК КПСС 28 студзеня: “Так, перабудова — гэта ўжо рэальнасьць. Цяпер мы больш выразна і глыбока разумеем, што… {і з пункту гледжаньня ўнутранага разьвіцьця краіны, і з пункту гледжаньня зьнешніх умоў, міжнароднай абстаноўкі, мы} павінны забясьпечыць паскарэньне сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Аднак паскарэньня ня будзе без абнаўленьня грамадзтва, роўна як без абнаўленьня грамадзтва ня будзе перабудовы ўсіх сфэр яго жыцьця. На старых падыходах новых задач ня вырашыць, тым больш задач гістарычнага маштабу, якія паўсталі сёньня. Перабудова — не шпацыраваньне па натаптанай сьцяжынцы. Гэта — уздым угару, часам няходжанымі шляхамі”.