Слухаць:
Пражыўшы паўвеку на гэтым сьвеце, зведаўшы захапленьні і расчараваньні, радасьць і боль, набыткі і страты, зазіраючы ў сваю душу, сёньня я магу сказаць, што веру найперш у Божую любоў: у ахвярную й неспасцігальную любоў Бога да чалавека. Гэта вера здаецца мне стрыжнем, ад якога, як парасткі ад ствала, прарастаюць у душы атожылкі веры ў сьвятло і дабро, у высокае прызначэньне чалавека, у бясконцасьць жыцьця, якое тут, у гэтай "даліне слёз", не заканчваецца, а пераходзіць у вечнасьць, дзе нас чакае ўсё тая ж любоў справядлівага й міласэрнага Айца.
Я веру ў Божую любоў да нас, слабых і грэшных, і так часта нявартых гэтай любові. Нават тады, калі Бог дапускае выпрабаваньні й цярпенні, хваробы й няшчасьці, я веру, што гэта не што іншае, як ачышчальны агонь Ягонай любові, які дасканаліць душу, вызваляючы яе ад эгаізму, карысьлівасьці й ляноты.
Выключна з любові да нас Бог нас выхоўвае, жадаючы нам дабра, а нашай душы — збаўленьня. І таму, як піша Тамаш Кемпійскі, "Жывучы й паміраючы, трымайся Хрыста і даверся Яго вернай любові, бо калі ўсё цябе пакіне, Ён адзін цябе падтрымаць можа".
Памятаю, гадоў дзесяць таму трапілася мне кніга выдатнага гішпанскага сьвятара і пісьменьніка Рамона Куэ Рамано "Mi Cristo Roto" ("Мой Хрыстус Паламаны"), якая ўразіла і запомнілася сваёю радыкальнаю трактоўкаю адносінаў Бога да чалавека. Гэты мудры гішпанец піша менавіта пра тую Божую любоў, якую бывае часам так цяжка зразумець і прыняць, пра тую любоў, калі Збаўца абдымае нас сваёю "леваю рукою".
Клясычны прыклад такой выпрабавальнай любові дае нам Сьвятое Пісаньне, паказваючы цярпеньні старазапаветнага Ёва...
Я веру, што менавіта з любові Бог даў кожнаму з нас ласку нарадзіцца ў гэты, а ня ў іншы час, у гэтым, а ня ў іншым краі, вызначыўшы тым самым кожнаму з нас місію жыць і працаваць тут і цяпер. Гэта вера дапамагае не разгубіцца, ня ўпасці ў дэпрэсію, ня страціць надзеі...
Я веру ў тое сьвятло, якое чакае нас наперадзе, бо, як зазначыў Іва Андрыч, "Айчына — гэта круг сонечнага сьвятла". Я веру, што ўсе мы ад нараджэньня ўпісаны ў гэты "круг" сваім чалавечым шляхам, сваёю зямною вандроўкаю да вечнай Айчыны. І шлях гэты, несумненна, павінен быць шляхам ісьціны, бо йсьці па ім — гэта значыць "хацець таго, чаго хоча Бог". Зразумела, такі шлях — няпросты, але ён адзіна правільны й сапраўдны. Вытрываць на ім, не сысьці, ня збочыць дапамагае Божая любоў і наш бязмежны давер да яе.
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52

Хрысьціна Лялько нарадзілася на Лідчыне ў вёсцы Хадзюкі. Скончыла філфак Белдзяржунівэрсітэту. Працавала навуковым супрацоўнікам літаратурнага музэю Янкі Купалы, у тыднёвіку "Літаратура і мастацтва", часопісе "Беларусь". У 1995 годзе стала адным зь ініцыятараў і сузаснавальнікаў двух каталіцкіх часопісаў – квартальніка "Наша Вера" і месячніка "Ave Marya", ад таго часу зьяўляецца галоўным рэдактарам гэтых выданьняў.
Аўтарка двух кнігаў апавяданьняў і аповясьцяў і адное кнігі вершаў. Пераклала і выдала сем кнігаў твораў Яна Паўлы II па-беларуску. Жыве ў Менску.