Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“...здайся, вораг, ляжы і застынь!” (1947)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Віцебскі пролетарый”, 1937 год. Надрукаваны такі рапарт:

“Выконваючы ўказанні таварыша Сталіна аб шырокім разгортванні стаханаўскага руху, наш рабочы калектыў рапартуе Вам аб датэрміновым выкананні плана другой пяцігодкі на 141,7 проц. Выработана ў 1936 годзе 425.114 скрынак курыцельнай махоркі, супроць плана апошняга года другой пяцігодкі 300 тысяч скрынак… У адказ на заклік Наркома калектыў рабочых, ІТР і служачых абавязуецца датэрмінова закончыць план першага квартала, даўшы звыш плана 10.100 скрынак махоркі…”

“ЛіМ”, 1947 год. Да гадавіны з дня сьмерці Леніна падаецца ўрывак з паэмы “Владимир Ильич Ленин” Маякоўскага ў перакладзе Ўладзімера Шахаўца:

“Словы ў нас, да самага галоўнага Зносяцца і стануць нічога не вартыя. Хачу прымусіць ззяць па-новаму Велічнае слова — партыя. Адзінка! Каму патрэбна яна?! Голас адзінкі — танчэй ад піску. Хто яе пачуе? — жонка адна! І то, калі не на рынку, а блізка. Партыя — гэта адзіны віхор, спрасаваны з галасоў і ціхіх, і тонкіх, ворага умацаванні лопаюцца ад яго, Як ад гармат у кананаду перапонкі. Аднаму чалавеку — кепска зусім. Гора аднаму, адзін не воін, — Кожны моцны пануе над ім, І нават слабыя, калі іх двое. Калі-ж малыя з’яднаюцца ў партыю, — здайся, вораг, ляжы і застынь! Партыя — рука мільённапальцая, сціснутая ў моцны кулак адзін”.

* “Знамя юности”, 1957 год. Студэнт В.Баластаў піша:

“Мне хочацца сказаць: адукаванасьць яшчэ не гаворыць пра тое, што чалавек валодае ўсімі нормамі культуры. Узяць хоць бы наш Гомельскі чыгуначны тэхнікум. Як часта на нашых вечарах можна ўбачыць студэнта, які танцуе ў шапцы, з цыгаркай у зубах. Часам можна пачуць і вульгарныя словы кшталту “ня цяўкай”, “ідзі-тка вон”. Але ж мова — сьведка культуры. Іншым разам юнака, які захапляецца вершамі, з іроніяй і нейкім зьдзекам завуць “паэтам”. Ну, а што ж дрэннага ў ягоным захапленьні?! Правільна і прыгожа размаўляць, ляканічна перадаваць сваю думку на паперы, умець карыстацца выдатнымі слоўнымі багацьцямі нашай расейскай мовы ўмець павінен кожны культурны чалавек”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG