У Нацыянальным рэестры прававых актаў зьявіліся рашэньні выканкамаў усіх абласьцей аб тарыфах на гарадзкія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных злучэньнях.
- Менскі гарвыканкам устанавіў новыя тарыфы на карыстаньне грамадзкім транспартам. З 26 сакавіка праезд на мэтро будзе каштаваць 1,15 рубля замест 1 рубля, а праезд гарадзкім аўтобусам, тралейбусам і трамваем — 1,1 рубля замест 1 рубля.
- У Гомлі рашэньнем гарвыканкама праезд даражэе да 1,05 рубля з 95 капеек у кіроўцы і 90 — праз сыстэму Оплати. На падставе рашэньня Гомельскага аблвыканкаму ад 18 сакавіка, з 25 сакавіка даражэе праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце Гомлю. Цана адной паездкі павялічыцца на 15 капеек і зараз складзе 1 рубель і 5 капеек. Калі купляць білет у кіроўцы, трэба будзе даплаціць яшчэ 5 капеек. Цана праязных білетаў таксама зьменіцца. Напрыклад, у Гомлі праязны на дэкаду на адзін від транспарту будзе каштаваць 16,63 руб. Праязны на месяц на адзін від транспарту — 47,25 руб., а на два віды транспарту — 63,06 руб.
- У Віцебску — таксама цана на праезд вырасла да 1,05 рубля на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі. Раней талёнчык там каштаваў 90 капеек, а пры пакупцы ў кіроўцы — 95 капеек.
- У Берасьці гарвыканкам узьняў кошт паездкі на аўтобусах і тралейбусах да 1,05 рубля з 90 капеек.
- У гарадах Менскай вобласьці рашэньнем Менскага аблвыканкама тарыфы на перавозкі гарадзкімі аўтобусамі таксама ўзьнятыя да 1,05 рубля з 90 капеек.
Форум