Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным банку паведамілі, колькі летась скрадзена грошай з рахункаў грамадзян і прадпрыемстваў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што ў 2025 годзе страты грамадзян і прадпрыемстваў ад несанкцыянаваных платных апэрацыяў перавысілі 54 мільёны рублёў.

Як адзначаецца ў паведамленьні, больш за 92% ад гэтай сумы выкралі пры дапамозе «мэтадаў сацыяльнай інжынэрыі».

Для вываду выкрадзеных сродкаў злачынцы выкарыстоўвалі пераводы на адрас атрымальнікаў у замежных банках (32,1% ад агульнай выкрадзенай сумы), перавод у крыптавалюту і гульнёвым установам (28,3%), перавод у гатоўку праз токены і з выкарыстаньнем тэхналёгіі NFC (21,5%), аплату тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсім сьвеце (12,7%).

У Нацыянальным банку адзначылі, што летась беларускія банкі змаглі папярэдзіць выкраданьне прыблізна 5 мільёнаў рублёў пры дапамозе ўсталяваных сыстэмаў абароны ад махлярства і інфармацыі аўтаматызаванай сыстэмы апрацоўкі інцыдэнтаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG