Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фонд BySol за год ахвяравалі больш за мільён эўра


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Фонд салідарнасьці BySol падвёў папярэднія вынікі году. І паводле іх, за год удалося сабраць больш за 1,25 мільёна эўра на дапамогу беларусам.

Сярод пасьпяховых праектаў —

  • каля 250 пэрсанальных збораў, у тым ліку, 12 збораў для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне;
  • два экстраныя зборы для вызваленых палітвязьняў па 111 і 260 тысяч эўра — яны былі закрытыя рэкордна хутка, а сабраныя сумы ўдвая перавысілі пастаўленыя мэты.
  • 140 пасьпяховых эвакуацый людзей і сем’яў зь Беларусі.
  • амаль 500 наўпроставых выплат палітвязьням.

Таксама BySol сёлета падтрымаў 10 праектаў на агульную суму амаль 37 тысячаў эўра.

Фонд BySol быў заснаваны ў 2020 годзе для дапамогі людзям, пацярпелым ад гвалту і беззаконьня.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG