Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла выканаўца галоўнай ролі ў «Масква сьлязам ня верыць»


Вера Алентава ў спэктаклі ў 2009 годзе
Вера Алентава ў спэктаклі ў 2009 годзе

У Маскве памерла акторка, народная артыстка СССР Вера Алентава. Пра гэта паведаміў тэатар імя Пушкіна, дзе яна грала.

Раней 25 сьнежня шэраг СМІ паведаміў аб тым, што 83-гадовай Алентавай стала дрэнна на цырымоніі разьвітаньня з памерлым 20 сьнежня акторам Анатолем Лабоцкім. Паведамлялася, што яе павезла хуткая дапамога.

Алентава стала знакамітай дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў савецкім фільме «Масква сьлязам ня верыць» рэжысэра Ўладзіміра Мяньшова, які ў 1981 годзе быў удастоены прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG