«На працягу апошніх гадоў дэмакратычныя сілы Беларусі, у тым ліку Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы вялі пасьлядоўную адвакатыўную працу, даносілі сьвету інфармацыю пра палітвязьняў, арганізоўвалі камунікацыю з партнэрамі і рыхтавалі глебу для такіх рашэньняў, — цытуе прадстаўніцу палітычнай структуры прэс-служба АПК. — Мы пакуль не маем пацьверджаных зьвестак, колькі сярод гэтых 31 чалавек зьяўляюцца палітзьняволенымі. У любым выпадку, людзі знаходзіліся ў закладніках рэжыма, і добра, што яны цяпер на шляху дадому. Кожнае вызваленае жыцьцё — гэта важны вынік і для чалавека, і для яго сям’і».
Разам з тым, падкрэсьліла Зазулінская, у Беларусі «па-ранейшаму за кратамі каля 1.300 палітвязьняў — паводле даных праваабаронцаў», гэта «толькі тыя, пра каго вядома». У сувязі з гэтым прадстаўніца АПК паўтарыла патрабаваньні дэмсіл: «Палітычныя рэпрэсіі павінны быць спыненыя. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя. Вызваленьне павінна адбывацца не выбарачна, а сыстэмна і празрыста».
«Мы працягваем працу з міжнароднымі партнэрамі, каб тэма палітвязьняў заставалася на парадку дня, каб вызваленьні не былі разавымі, і каб кожны наступны крок быў хутчэйшым, чым папярэдні. Мы чакаем дня, калі на волю выйдуць усе. І прыкладаем намаганьні, каб гэты дзень стаў рэальнасьцю як мага хутчэй», — падсумавала Зазулінская.
- Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, што «зьдзейсьнілі крымінальныя злачынствы на тэрыторыі» Беларусі, 22 лістапада заявіла яго прэс-сакратарка Натальля Эйсмант.
Форум