Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за некалькі апошніх месяцаў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу зьменшыліся чэргі


На мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйнае фота
На мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйнае фота

На мяжы Беларусі выезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1312 грузавікоў, 600 легкавых аўтамабіляў і 4 аўтобусы. Гэта менш, чым у дзень адкрыцьця двух памежных пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай.

17 лістапада выезду ў краіны Эўразьвязу на мяжы Беларусі чакалі 1372 грузавіка, 1627 — легкавых аўтамабіляў і 78 аўтобусаў.

Як паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у чарзе на выезд у Польшчу на 8:00 раніцы ў пункце пропуску Берасьце стаяць 4 аўтобусы (17 лістапада было 75 аўтобусаў) і 600 легкавых аўтамабіляў. У пункце пропуску Бераставіца — 35 грузавікоў (17 лістапада там у чарзе на гэтую ж гадзіну стаялі 27 легкавых аўтамабіляў і 3 аўтобусы), у пункце пропуску Казловічы — 310 грузавікоў (17 лістапада было 400).

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» 18 лістапада стаяць 60 фур (12 лістапада было 170), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.

Выезду ў Літву ў пункце пропуску Каменны Лог чакаюць 570 грузавікоў і 337 — у Беняконях (12 лістапада было 370). Літоўскія памежныя пункты пакуль закрытыя. З гэтай нагоды ўсе дзяржаўныя СМІ публікуюць надзвычай крытычныя матэрыялы на адрас улада Літвы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG