Міністэрства ўнутраных спраў ЗША завяршыла распрацоўку сьпісу таго, што ўрад ЗША вызначае як «крытычна важныя мінэралы», у тым ліку фасфаты і калій — абодва ключавыя рэсурсы для амэрыканскіх фэрмэраў, якія вырошчваюць рыс. Пра гэта напісала фундацыя USA Rice.
Закон аб энэргетыцы 2020 году вызначыў крытычна важныя карысныя выкапні як тавары, неабходныя для эканамічнай або нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў, ланцужок паставак якіх уразьлівы да парушэньняў. А таксама элемэнтаў, якія выконваюць важную функцыю ў вытворчасьці прадукцыі.
Сьпіс распрацаваны для кіраўніцтва фэдэральнай стратэгіяй і інвэстыцыямі для забесьпячэньня карысных выкапняў, неабходных для разьвіцьця эканомікі ЗША і абароны нацыянальнай бясьпекі.
Прызнаўшы фасфаты і калій «крытычна важнымі», адміністрацыя сыгналізуе аб павышэньні дасьведчанасьці і дзеяньнях для забесьпячэньня стабільных паставак — што надзвычай важна, бо даступнасьць пажыўных рэчываў важная для ўраджайнасьці.
Каля 80% гэтага элемэнту ЗША імпартуюць з Канады ў выглядзе калійных угнаеньняў. Аднак пры адміністрацыі Трампа дачыненьні ЗША і Канады значна пагоршыліся.
У сувязі з гэтым амэрыканцы шукаюць альтэрнатыўныя Канадзе крыніцы паставак калію. Такой крыніцай у 2026 годзе можа стаць Беларусь. мяркуе рэсурс Banki24.
Раней ужо паведамлялася, што ЗША могуць зьняць санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў і банкаў. Зьняцьце санкцый можа адбыцца ў рамках «вялікай угоды».
Магчыма, тэма калійных угнаеньняў стане адной з тэмай абмеркаваньня на перамовах ЗША і Беларусі.
Форум