Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся зьвесткі аб удзеле беларусаў у малым бізнэсе ва Ўкраіне падчас вайны


Майдан Незалежнасьці ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота
Майдан Незалежнасьці ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2025 году ва Ўкраіне зарэгістраваліся індывідуальнымі прадпрымальнікамі (паводле ўкраінскага заканадаўства, фізычныя асобы-прадпрымальнікі. — РС) ва 1 648 замежных грамадзян.

Як адзначаецца ў аналітыцы Opendata (Адкрытыя зьвесткі), гэта на 10 % менш, чым летась.

Найбольш новых прадпрымальнікаў зарэгістравалася зь ліку грамадзян Азэрбайджану (229), Расеі (222), Узбэкістану (160) і Малдовы (95).

Беларусы ў гэтым рэйтынгу займаюць 8 месца — 62 грамадзяніна Беларусі займаюцца цяпер індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю ва Ўкраіне, гэта 3,76 % у агульнай колькасьці новых замежных прадпрымальнікаў.

У той жа час, грамадзяне Беларусі занялі пятае месца па колькасьці закрытых прадпрыемстваў. З 2025 году сваю працу спынілі 69 індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольш закрывалі свае справы грамадзяне Расеі (241), Азэрбайджану (157), Малдовы (102) і Ўзбэкістану (91).

Згодна з аналітыкай Opendata, большасьць замежнікаў выбіраюць бізнэс у сфэры гандлю — амаль кожнае трэцяе прадпрыемства. Наступнымі ідуць грамадзкае харчаваньне (14%), гуртовы гандаль (9%), кампутарнае праграмаваньне (6%) і інфармацыйныя паслугі (4%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG