Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — cацыялягічнае апытаньне iSANS


Плошча Незалежнасьці ў Менску, верасень 2025 году
Плошча Незалежнасьці ў Менску, верасень 2025 году

Паводле зьвестак сацыялягічнага апытаньня, праведзенага міжнароднай экспэртнай сеткай iSANS сёлета у верасьні, 69% выступае за пачатак мірных перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай і заканчэньне вайны.

За працяг вайны — толькі 9%.

Пры гэтым зь мінулага году на 3% зьнізілася колькасьць тых, хто не падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне. Беларусаў з такой пазыцыяй цяпер 34%, а тых, хто дзеяньні расейскіх вайскоўцаў падтрымлівае 27% (летась было 26%).

Астатнія 39% не далі пэўнага адказу на гэтае пытаньне, што, на думку сацыёлягаў, сьведчыць пра адчужанае стаўленьне гэтай часткі грамадзтва да вайны ва Ўкраіне.

Для параўнаньня, у Расеі падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў 78% (15% не падтрымліваюць). За мірныя перамовы выступае 66% расейцаў. За працяг вайны — 27%, паводле апытаньня «Левада-центра».

iSANS – міжнародная ініцыятыва экспэртаў з розных краін, накіраваная на вызначэньне, аналіз і супрацьдзеяньне гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і сувэрэнітэту краінаў Заходняй, Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і Эўразіі. Заснаваная ў 2018 годзе.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG