Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Беларусі рыхтаваў малдаван для дэстабілізацыі перад парлямэнцкімі выбарамі


Паплечнік беларуса — расеец Сяргей Андрэенкаў публікаваў свае бегавыя маршруты ў сэрвісе Strava. Яны ў той жа мясцовасьці, дзе і быў выяўлены вайсковы лягер
Паплечнік беларуса — расеец Сяргей Андрэенкаў публікаваў свае бегавыя маршруты ў сэрвісе Strava. Яны ў той жа мясцовасьці, дзе і быў выяўлены вайсковы лягер

Гаворка ідзе аб лягеры недалёка ад сэрбскага горада Лазьніца.

Паводле чарнагорскага выданьня «Vijesti», там напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Малдове, якія прайшлі 28 верасьня, беларус Аляксандр Гантароў разам з расейцам Сяргеем Андрэенкавым на тэрыторыі комплексу «Sunčana reka» у пэрыяд зь ліпеня па верасень навучылі больш за 150 прарасейскіх актывістаў распазнаньню баявых цэляў і стральбе.

Падрыхтоўка была арганізаваная з мэтай зрыву парлямэнцкіх выбараў у Малдове ў выпадку выніку неспрыяльнага для прарасейскіх сілаў.

Вайсковыя інструктары двойчы заяжджалі ў Чарнагорыю з Сэрбіі, каб не парушаць заканадаўства, бо расейцы і беларусы могуць знаходзіцца ў Сэрбіі бязь візы толькі 30 дзён.

Андрэенкаў падчас поўнамаштабнага ўварваньня арміі РФ ва Ўкраіну ў 2022 годзе ён працаваў дарадцам кіраўніка вайскова-цывільнай адміністрацыі акупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласьці Украіны.

Перад парлямэнцкімі выбарамі малдоўская паліцыя правяла шэраг ператрусаў, у выніку якіх былі затрыманыя 74 чалавекі, якія падазраюцца ў праходжаньні падрыхтоўкі ў Сэрбіі пры каардынацыі расейскіх спэцслужбаў з мэтай правакацыі гвалту і масавых беспарадкаў. Гэтая група асоб вывучала тактыку прарыву паліцэйскіх кардонаў, ужываньне гумовых дубінак, прыёмы абыходжаньня з агнястрэльнай зброяй.

Эўракамісія расьсьледуе, якім чынам дзясяткі грамадзян Малдовы прайшлі ў Сэрбіі такое навучаньне. Паліцыя Сэрбіі затрымала двух грамадзян па падазрэньні ў арганізацыі і фінансаваньні лягеру каля Лазьніцы.

Па дадзеных сьледзтва, адзін з арыштаваных падазраецца ў выплаце праз свае кампаніі каля 10 тысяч эўра інструктарам ваенізаванай падрыхтоўкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG