«Было даволі шмат выпадкаў і на мяжы, і ўнутры Беларусі, калі з нашымі грамадзянамі ўступалі ў кантакт, іх апытвалі або затрымлівалі, як і грамадзян іншых краін Эўразьвязу. У час знаходжаньня там становішча можа стаць вельмі непрыемным для нашых грамадзян», — сказала дыпляматка эстонскага МЗС Ангела Саар-Рааман, ейныя словы прыводзіць ERR.
Яна дадала, што пры ўзьнікненьні праблем у Беларусі можа быць цяжка атрымаць дапамогу эстонскага консула.
«З 20 траўня 2024 году ў эстонскай дыпмісіі ў Беларусі няма дыплямата, і беларускага дыплямата ў Эстоніі таксама няма. У нас таксама няма ў Беларусі консула. Пры паездцы ў Беларусь трэба ўлічваць, што наданьне консульскай дапамогі можа заняць нашмат больш часу, чым звычайна, або ўвогуле быць немагчымым», — сказала Саар-Рааман.
На мінулым тыдні не наведваць Беларусь заклікалі сваіх грамадзян Злучаныя Штаты.
Форум