Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьнямі ў Беларусі прызналі яшчэ 17 чалавек


Турма ў Менску. Архіўнае фота
Турма ў Менску. Архіўнае фота

Пасьля выгнаньня зь Беларусі 11 верасьня больш за 50 былых палітвязьняў і памілаваньня да дзяржаўнага сьвята 17 верасьня 26 чалавек яшчэ адну вялікую групу беларусаў прызналі палітычнымі зьаяволенымі.

17 верасьня 2025 года прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітвязьнямі і запатрабавалі неадкладна вызваліць 17 чалавек Аліну Шаўцову, Ільлю Ходаса, Віталя Цынкеля, Віктара Турчэніка, Людмілу Шрубок, Алену Жукаву, Вольгу Пракопчык, Натальлю Краўчук, Лілію Юруць, Ірыну Дабрыновіч, Леаніда Шпеца, Івана Замяціна, Аляксандра Вараб’я, Кірыла Пазьняка, Рамана Сароку, Аляксея Друпава, Надзею Ляшук.

Паводле «Вясны» цяпер 1168 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме, паводле ініцыятывы dissidentby — 1308.

Правваабаронцы адзначаюць, што пазбаўленьне волі і крымінальная адказнасьць за розныя формы пратэстнай актыўнасьці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмэнт падаўленьня грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказваньняў. Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Заяву падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • Respect-Protect-Fulfill;
  • Беларускі Хэльсінкскі камітэт;
  • Прававая ініцыятыва;
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава;
  • Беларускі ПЭН;
  • Офіс па правах людзей з інваліднасьцю;
  • Lawtrend.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG