Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гітанас Наўседа заявіў, што вучэньні «Запад-2025» не стварылі пагрозы Літве


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Яшчэ да пачатку актыўнай фазы вучэньняў «Запад-2025» на мінулым тыдні 19 бесьпілётнікаў парушылі паветраную прастору Польшчы, і тры бесьпілётныя апараты былі зьбітыя. Гэта выклікала яшчэ больш насьцярогі ў сумежных зь Беларусьсю дзяржавах Эўразьвязу.

У сувязі з завяршэньнем актыўнай фазы расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Запад-2025» літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа заявіў, што яны прайшлі так, «як і было заяўлена», і ня выклікалі прамой пагрозы Літве.

«Вучэньні ня выклікалі прамой пагрозы для нас. У той жа час, бо мы да іх рыхтаваліся сьвядома, вучэньні праходзілі і на нашым баку. Яны сапраўды вельмі сур’ёзныя — 17 тысяч вайскоўцаў у Літве, 40 тысяч — разам з Польшчай. Гэта сапраўды буйныя сілы, якія значна пераўзыходзяць тыя, што былі на ўсходнім баку», — сказаў Гітанас Наўседа, якога цытуе BNS.

Пасьля неаднаразовых парушэньняў паветранай прасторы краін усходняга флянгу NATO альянс аб’явіў аб місіі Eastern Sentry, якая ўмацуе абарончую здольнасьць гэтых краін.

«Ня ведаю, ці плянавалі гэта расейцы, але тое, што NATO сур’ёзна паставілася да нашага рэгіёну і яго пагроз і запусьціла так званую місію Eastern Sentry („Усходні вартавы“), зрабіла карысную працу. Гэта вельмі добра, бо дазволіць нам разам з хаўрусьнікамі запоўніць пэўныя прагалы ў нашай супрацьпаветранай абароне», — сказаў Наўседа.

Вучэньні «Запад-2025» праходзілі з 12 па 16 верасьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG