Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
«Сёньня меркаваць, што ў якой-небудзь двухбаковай размове паміж намі і Беларусьсю атрымаецца гэтую справу ўрэгуляваць, было б дастаткова наіўна», — сказаў міністар.
Па словах Кервіньскага, 98% спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з усходу пасьпяхова спыняюцца польскімі службамі.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ доўжыцца зь вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай беларускімі і расейскімі ўладамі.
З 29 па 31 жніўня супрацоўнікі Падляскай памежнай службы зафіксавалі амаль 420 спробаў незаконнага перасячэньня польска-беларускай мяжы. Мігранты «неаднаразова атакавалі польскіх памежнікаў», гаворыцца ў рэлізе Памежнай аховы — яны кідалі камяні і бярвёны ў патрулі.
У жніўні памежнікі названага рэгіянальнага аддзела зафіксавалі больш за 5,2 тысячы спробаў незаконнага перасячэньня польска-беларускай мяжы: «Гэта рэкорд за ўвесь бягучы год».
Аб рэкорднай з пачатку году колькасьці спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з Беларусьсю (341 за суткі) заявіў камандуючы Памежнай службай Польшчы Робэрт Баган 25 жніўня.
Павелічэньне фінансаваньня аховы ўсходніх межаў ЭЗ анансавала старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, якая наведала 31 жніўня ўчастак польска-беларускай мяжы.
Форум