Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды


Тацяна Шчытцова, каляж
Тацяна Шчытцова, каляж

Ліцэю БДУ 17 чэрвеня прысвоілі імя заснавальніка ВЧК-КГБ Фэлікса Дзяржынскага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал навучальнай установы. І сёньня ж стала вядома, што закрыецца адна з найстарэйшых навучальных установаў Беларусі — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій.

Тым часам у беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію

  • Дзяржава імкнецца татальна кантраляваць адукацыю і ня ўлічвае думкі акадэмічных супольнасьцяў. Гэта не спрыяе таму, каб у нашых ВНУ, школах і ліцэях была якасная адукацыя.
  • Калі мы арыентуемся на грамадзтва, дзе важную ролю граюць правы чалавека і разьвіцьцё асобы, дык такія грамадзтвы патрабуюць разьвіцьця сацыяльных, гуманітарных і палітычных ведаў. Давайце задамо сабе пытаньне: ці могуць сёньня ў Беларусі ці ў Расеі — галоўным хаўрусьніку рэжыму Лукашэнкі — свабодна разьвівацца сацыялёгія, антрапалёгія, паліталёгія? Гэта рытарычнае пытаньне.
  • Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні ў Аб’яднаным пераходным кабінэце, падымала пытаньне пра дакумэнты для беларусаў, калі камунікавала зь міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюшам Вечорэкам. Падрыхтаваныя зьмены ў закон, якія спросьцяць патрабаваньні пра легалізацыю дакумэнтаў для беларусаў.
  • Зьмены ў польскі закон маюць уступіць у сілу 1 ліпеня. На падставе гэтых падрыхтаваных зьменаў міністар ужо накіраваў рэкамэндацыйны ліст да рэктараў польскіх унівэрсытэтаў. На гэтыя рэкамэндацыі ўжо можна спасылацца.
  • Што тычыцца Літвы, я пакуль ня ведаю, каб былі праблемы, зьвязаныя з даведкамі. Хацела б таксама падкрэсьліць, што Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які месьціцца ў Вільні, не патрабуе ніякіх дадатковых фармальных крокаў, у тым ліку спэцыяльных даведак.
  • Сёлета ў ЭГУ зьявіліся дзьве новыя праграмы бакаляўрэату — праграма па эканоміцы, якую запускае каманда дасьледчага цэнтру Beroc, і праграма па гісторыі, якая будзе ў асноўным на беларускай мове, а потым таксама на ангельскай мове, з добрымі магчымасьцямі прыцягваньня эўрапейскіх выкладчыкаў і акадэмічнага абмену.
  • У Эўрапейскім Зьвязе шмат якія пытаньні вырашаюцца менавіта на ўзроўні ўнівэрсытэтаў. Усім, хто плянуе паступаць, я раю зьвяртацца да сайтаў адпаведных унівэрсытэтаў, зьвяртацца да іх праз электронную пошту, тэлефанаваць. Бо ў розных ВНУ могуць быць розныя ўмовы.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG