Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны брытанскі музыка Озі Осбарн

Озі Осбарн у Нью-Ёрку ў 1988 годзе
Озі Осбарн у Нью-Ёрку ў 1988 годзе

Знакаміты брытанскі рок-музыка, сьпявак гурту Black Sabbath Озі Осбарн памёр ва ўзросьце 76 гадоў.

Менш чым тры тыдні таму, 5 ліпеня, Black Sabbath далі разьвітальны канцэрт у сваім родным горадзе, Бірмінгэме.

Озі Осбарн на канцэрце ў Каліфорніі, ЗША, 8 версьня 2022 году
Озі Осбарн на канцэрце ў Каліфорніі, ЗША, 8 версьня 2022 году

Джон Майкл Осбарн нарадзіўся ў Бірмінгэме ў 1948 годзе ў сям'і фабрычных рабочых. Акрамя таго, што ён жыў у адноснай беднасьці, ва ўзросьце 11 гадоў ён неаднаразова падвяргаўся сэксуальнаму гвалту з боку двух хлопцаў: «Гэта было жахліва... Здавалася, што гэта доўжыцца вечна», — расказаў ён газэце Mirror у 2003 годзе.

У юнацтве ён трапіў у турму за крадзеж са ўзломам. Музыка стала для яго выйсьцем.

Заснаваны ім разам з гітарыстам Тоні Аёмі, басістам Гізэрам Батлерамі і бубначом Білам Ўордам гурт Black Sabbath стаў адным з рэвалюцыйных у брытанскай музыцы пасьля свайго першага альбому 1970 году. Гурт лічыцца адным са стваральнікаў жанру heavy metal.

Гурт Black Sabbath
Гурт Black Sabbath


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG